Польшча: Асаблівасці рэфармавання школьнай адукацыі. Агляд 2024

 

ПОЛЬШЧА: Асаблівасці рэфармавання школьнай адукацыі

А г л я д

(дакумент цалкам тут )

Змест

  • Актуальныя рэформы школы ў Польшчы
  • Асаблівасці школьнай адукацыі ў Польшчы
  • Рамка кампетэнцый: паняцце, пералік, вынікі
  • Навучальныя праграмы. Структура
  • Праграмы, якія можна аднесці да грамадазнаўчай адукацыі

У  2017 годзе  пачалася чарговая  адукацыйная рэформа, якая змяніла школьную сістэму Польшчы. 17 ліпеня 2017 года Міністэрства нацыянальнай адукацыі вынесла на міжведамасныя кансультацыі і абмеркаванне грамадскасці праект пастановы Міністра нацыянальнай адукацыі аб праграмнай аснове для агульнаадукацыйных школ, тэхнікумаў і прафесійна-тэхнічных устаноў другой ступені.

Пасля кансультацый і абмеркавання была прынята канцэпцыя сярэдняй адукацыі, якая  ўтрымлівае задачы школы і мэты школьнай адукацыі, таксама адлюстроўвае асноўныя мэты і палажэнні рэформы адукацыі, у тым ліку:

  • большы акцэнт на развіцці ключавых кампетэнцый;
  • узмацненне эфектыўнасці навучання роднай мове шляхам азнаямлення вучняў з культурна-літаратурнай традыцыяй, якая заклікана засяродзіцца ў мінулае, развіваць пачуццё самабытнасці і культурнай пераемнасці;
  • узмацненне эфектыўнасці адукацыі ў сферы сучасных замежных моў шляхам стварэння сістэмы, якая дае навучэнцам магчымасць бесперапыннага і сістэматычнага вывучэння замежнай мовы, вывучэння другой замежнай мовы, а таксама магчымасць білінгвальнага навучання;
  • вяртанне да вывучэння гісторыі на працягу ўсяго адукацыйнага цыкла ўсімі навучэнцамі з улікам шырокага кантэксту ўнутраных і міжнародных умоў;
  • развіццё прадпрымальнасці і крэатыўнасці навучэнцаў, а таксама ўменне эфектыўна выкарыстоўваць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі не толькі ў навучальным працэсе, але і ў паўсядзённым жыцці, што будзе дасягацца за кошт больш шырокага ўключэння ўсіх прадметаў па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях у асноўныя вучэбныя праграмы і ўвядзенне ўніверсальных урокаў праграмавання;
  • фармаванне ведаў і ўменняў у галіне матэматычных і прыродазнаўчых навук з раздзяленнем навучання біялогіі, хіміі, фізіцы і геаграфіі ўжо на другой адукацыйнай ступені – з працягам на трэцяй адукацыйнай ступені;
  • вяртанне да канцэнтрычнай (паступальнай) сістэмы выкладання зместу/адукацыйных патрабаванняў, якая забяспечвае паўтарэнне, замацаванне і пашырэнне матэрыялу на наступных, больш высокіх этапах навучання;
  • замена ідэі прадметнай інтэграцыі прадметнай суаднесенасцю (у межах гуманітарных і прыродазнаўчых прадметаў).

 

Вышэйзгаданыя палажэнні знайшлі адлюстраванне ў структуры і змесце прынятай Podstawa programowa (праграмная аснова). Варта падкрэсліць, што:

  • праграмная аснова толькі ўсталёўвае рамкі для адукацыі, якія вызначаюцца выключна патрабаваннямі да вынікаў навучэнцаў  у канцы кожнага адукацыйнага этапу;
  • праграмная аснова не вызначае «максімальны» ўзровень — настаўнікі могуць выйсці за межы ўказаных у ёй патрабаванняў і адаптаваць тэмп працы і яе вынікі да здольнасцей вучняў;
  • праграмная аснова ніякім чынам не абмяжоўвае настаўніка, таксама калі справа даходзіць да выбару метадаў і сродкаў навучання – дакумент не з'яўляецца метадычнай інструкцыяй  і  не ўказвае «адзіна правільны» шлях дасягнення пастаўленых у ім мэт.

 

У чэрвені 2022 года Еўракамісія зацвердзіла  польскі Нацыянальны план аднаўлення і ўстойлівасці (KPO) – праграму рэалізацыі інвестыцый і рэформ у галіне эканамічнага развіцця, інавацый, навакольнага асяроддзя, лічбавізацыі, адукацыі і аховы здароўя. Стратэгічнай мэтай Нацыянальнага плана аднаўлення і ўстойлівасці (KPO) з'яўляецца аднаўленне патэнцыялу развіцця эканомікі, страчанага ў выніку пандэміі, а таксама падтрымка стварэння трывалай канкурэнтаздольнасці эканомікі і павышэнне ўзроўню жыцця грамадства ў краіне.

 Рэалізацыя KPO Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы накіравана на падтрымку даследчай інфраструктуры, аблічбоўкі школ і развіцця прафесійна-тэхнічнай адукацыі, вышэйшай адукацыі і бесперапыннага навучання.

Пасля парламенцкіх выбараў 2023 года новы ўрад абмяркоўвае наступныя змены ў школе – магчымае скарачэнне бясплатных гадзін заняткаў па рэлігіі, адмену хатніх заданняў, спрашчэнне навучальных праграм і павышэнне зарплаты настаўнікаў.

Чытайце далей у нашым аглядзе: https://www.nastaunik.info/sites/default/files/page/files/polshcha_abnau...