Медыякомпас

Алена Панкратава: працаваць проста дзеля грошай - сумна (Відэа)

Алена Панкратава - настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Оршы. На першы погляд, - звычайная настаўніца, якой дасталіся звычайныя дзеці з не самага багатага і вялікага горада. Аднак, як кажа Алена, працаваць проста дзеля грошай - сумна.

БДУ выпусціў зборнік артыкулаў пра медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта

Выдавецства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выпусціла зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй В. В. Самахвала па медыяграматнасці “Як развіваць медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта: стратэгіі і тэхнікі”.

Запрашаем на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе»

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе». Тэрмін навучання – 3,5 месяцы. Для найлепшых навучэнцаў курса плануецца ўдзел у міжнароднай школе па медыяграматнасці. Заяўкі прымаюцца да 7 снежня 2017

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

«Падрастаючае пакаленне атрымлівае сёння інфармацыю пераважна з інтэрнэту, прычым у найбольшай ступені падлеткі схільны давяраць сваім сябрам, а гэта значыць, што яны атрымліваюць той блок навін штодня, які «фрэнды» перапосцілі ў сваёй стужцы ў сацыяльных сетках.

Буктрэйлеры: Слонімскія вучні рэкламавалі творы беларускіх класікаў

Буктрэйлер - гэта кароткі відэаролік, які распавядае аб кнізе. Аднак буктрэйлер - гэта яшчэ і эфектыўны метадычны сродак, які дазваляе вучням вылучыць галоўнае ў кнізе, перадаць думку так, каб яна закранула іншых. Пры гэтым дзеці набываюць медыякампетэнцыі: вучацца быць актыўнымі стваральнікамі медыйнай прасторы.

Кейс Teen Screen: як навучыць школьнікаў англійскай мове праз журналістыку

Украінскі праект Teen Screen вучыць падлеткаў медыяпісьменнасці, крытычнаму мысленню і асновам сапраўднай журналісцкай прафесіі. І ўсе гэта – на англійскай мове.

Служба бяспекі. 7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем

Зь невядомых прычын мы адчуваем сябе ў бясьпецы ў інтэрнэце. Хіба некаторыя баяцца “ляпнуць лішняга” ў сацсетках, толькі адзінкі напраўду турбуюцца пра сваю бясьпеку.

МедыяНавігатар - сайт-скарбонка практыкаванняў па медыяпісьменнасці

На сайце 45 практыкаванняў, створаных педагогамі-практыкамі з 11 краін. Карыстайцеся! Распаўсюджвайце! Дзяліцеся з калегамі!

Ці ты ведаеш як будавалі савецкую ўладу?

Да круглай даты кастрычніцкіх падзей 2017 года настаўнікі розных краін ствараюць інструменты і выпрабоўваюць розныя спосабы, каб данесці да сучасных вучняў гіторыю тых часоў. Прапануем пазнаёміцца з тэстам грузінскіх калег, якія разам з гісторыяй выкладаюць і асновы медыяграматнасці.

Старонкі