Як настаўніку абараніць свае правы?
Навошта патрэбны прафсаюз? Каб пакаваць падарункі на Новы год? Памыляецеся! Прафсаюз - гэта арганізацыя, якой вы адкрыта ці ананімна распавядаеце пра сваю праблему на працы, і яна, а не вы, пачынае змагацца з адміністрацыяй за вашы правы усімі даступнымі метадамі. Прычым адміністрацыя можа нават не здагадвацца, хто паскардзіўся на парушэнне, таму і не можа ціснуць на настаўніка. Але для гэтага прафсаюз павінен быць свабодным. І ён есць.