Замежная мова

Наталля Пракаповіч: Як я дадаю беларускую мову да заняткаў англiйскай

Наталля Пракаповіч: Беларускую мову, дабра выкарыстоўваць для глыбокага i ўстойлівага вывучэння англiйскай. Як настаўніца англiйскай мовы i чалавек, улюблёны ў беларускую, я ведаю, якiя інгрэдыенты абедзвюх моў змяшаць, каб атрымаўся духмяны напой, які можна назваць «Англiйская мова з беларускiмi вяршкамi». Я распавяду пра тое, як я дадаю беларускую мову да заняткаў англiйскай.

Практыкаванне "To share or not to share" для аналізу навін

Практыкаванне «To share or not to share» вучыць выкарыстоўваць навыкі крытычнага мыслення для таго, каб аналізаваць навіны. Вучні будуць ведаць як ацэньваць крыніцы інфармацыі па ступені іх надзейнасці і аўтарытэтнасці, разумець розніцу паміж фактам і меркаваннем; навучацца адбіраць якасныя навіны сярод «інфармацыйнага смецця»

Практыкаванне "What is art?"

Практыкаванне "What is art?", якое распрацавала настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 26 г. Гродна Таццяна Фадзіна, накіравана на стымуляванне матывацыі і актуалізацыі ведаў вучняў па тэме «Art», пастаноўку праблемных пытанняў, спрыяе развіццю эмацыйнага інтэлекту, крытычнага мыслення і выхаванню эстэтычнага ўспрымання медыятэкстаў.

The Dutch Mona Lisa

Настаўніца англійскай мовы Нясвіжскай гімназіі Наталля Катчанка прапануе практыкаванне "The Dutch Mona Lisa" па тэме "Мастацтва". Ці з’явіцца ў вучняў жаданне прачытаць раман Tracy Chevalier “Girl with a Pearl Earring” пасля яго выкананння?

Дзе знайсці матэрыялы для дыстанцыйнанага навучання па сваім прадмеце?

Для збору і абмену матэрыяламі, відэаўрокамі і іншымі напрацоўкамі для дыстанцыйнага навучання створана суполка, якая працуе як агрэгатар матэрыялаў. Матэрыялы можна адсартаваць па прадметах і класах.

LA PRESSE. LA PUBLICITÉ / Якой павінна быць якасная рэклама

Французская мова, 10 кл. Практыкаванне дапаможа вучням вызначыць крытэрыі якаснай рэкламы. Вучні змогуць расказаць пра рэкламу, зрабіць аналіз рэкламнага роліка і выказаць уласныя меркаванні аб яго якасці, а таксама створаць уласны рэкламны прадукт.

Урок англійскай мовы ў 10 класе. Тэма: Сродкі камунікацыі.

Procedure: Ask students “Can you name the topic of today’s lesson?” (Possible answers: Communication. Forms of Communication) “Well, today we are going to speak about effective communication. We’ll watch a video and read some tips for effective communication”

Старонкі