Музыка, песні, мінусоўкі

«Вясёлка над плёсам» — анімаваны альбом дзіцячых песень Змітра Вайцюшкевіча

Альбом «Вясёлка над плёсам» складаецца з 19 песень на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна. У запісе ўзялі ўдзел тры дзясяткі творцаў, сярод якіх, апроч Змітра Вайцюшкевіча, Лявон Вольскі, Святлана Бень, гурт Naviband, Пафнуці, Саша Захарык, Ірына Старавойтава, Ганна Шаркунова, Платон Яцына, Чароўны аркестр і дзіцячы хор.

Dream-band "Агатка" з новым альбомам "Капялюш": 8 дзіцячых песень з мінусоўкамі

Калі вы яшчэ не чулі пра існаванне такога музычнага праекта, як «Агатка», то раім паслухаць і атрымаць сапраўдную асалоду ад дзіцячых песень.

Нататкі таткі. Песні і мінусоўкі для дзяцей на вершы Андрэя Хадановіча

Дзеці з тэатральнага гуртка "Гульня ў тэатр"запісалі дыск дзіцячых песен на вершы Андрэя Хадановіча. Музыку напісала Ганна Бабік, аранжыроўку зрабіў Павал Васькоўскі. Гэты дыск мае як запіс песен, так і фанаграмы.

Песні для 3-га класа ад «АБ-БА»

Беластоцкае «Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА"» выпусціла песні для 1–3 класаў пачатковай школы. На трох дысках размешчаны самі песні, а таксама мінусоўкі да іх.

Старонкі