"Чорная шуфлядка" - забаўляльна-навучальная газетка для дзетак і іх бацькоў
Алена Церашкова - мама чатырох дзяцей, хірург і грамадская дзяячка. Для сваіх і не толькі дзетак стварыла газету "Чорная шуфлядка". Паводле стваральніцы, гэта "хаатычная, неперыядычная, моўна-лінгвістычная газетка для маладых беларусаў і іхных шчырых сяброў. Рэкамендавана ўсім, хто не баіцца вучыцца".