Рэгіянальная прэса пра адукацыю

Ці маюць права школы браць грошы за ранішнікі

«Intex-press»: У дзвюх баранавіцкіх школах з бацькоў вучняў вырашылі збіраць грошы за ранішнікі, якія ладзяць старшакласнікі. Адукацыйныя ўстановы маюць права прадаваць квіткі, але пры пэўных умовах.

Ці патрэбны мабільнік школьніку?

«Рэгіянальная газета»: Ці забараняюць дзецям карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў школах? Наколькі мабільнікі перашкаджаюць навучанню? За і супраць ад доктара, педагога, псіхолага, бацькоў і саміх вучняў

Жартаўлівы тэст: калі б загалоўкі беларускіх твораў пісалі сучасныя журналісты

«Рэгіянальная газета»: Магчыма, гэта б дапамагло зірнуць на класічную літаратуру новымі свежымі вачыма. Паспрабуйце здагадацца, як гучаць арыгінальныя назвы.

Наіўныя пытанні пра зборы грошай у дзіцячых садках

«Intex-press»: На першай жа сустрэчы з загадчыцай пры афармленні дзіцяці ў дзіцячы сад бацькам прапаноўваюць занесці «добраахвотна-прымусовы» дабрачынны ўнёсак на рахунак.

Паступленне ў ВНУ ў адной плоскасці, а школьная праграма – у іншай

На сустрэчы дыскусійнага клуба «БГ» гаворка ішла пра сістэму адукацыі. Удзельнікі гаварылі пра загружанасць вучняў і настаўнікаў, узровень падрыхтоўкі выпускнікоў школ і магчымыя навацыі ў тэставанні.

Праблемы беларускай адукацыі тыя, што і ў грамадства – адсутнасць свабоды і права выбару

«УзГорак»: Пра фэйкі ў беларускай адукацыі, яе непазбежную рэформу і культурныя коды, якія закладаюць тэлесерыялы ў нашу свядомасць мы пагутарылі з Тамарай Мацкевіч.

Забіць настаўніцу сшыткамі?

«Брестский курьер»: У класе 30 вучняў. Пішуць штодня. Правяраць абавязкова. На праверку аднаго сшытка афіцыйна прыпадае 17 секунд. Агулам на праверку сшыткаў адведзена 1,4 гадзіны ў тыдзень.

Настаўніца музыкі звальняецца, бо кіраўніцтва прымушае купляць латарэйныя квіткі

Вольга Наўгародская апублікавала на сайце «Газеты Слонімскай» адкрыты ліст, у якім распавядае, як у школе педагогаў прымушаюць купляць латарэйныя квіткі і прымусова падпісвацца на дзяржаўныя выданні.

Старонкі