Ноўтбук актыўнаму настаўніку

Падведзены вынікі «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» (фота, відэа)

28 лістапада на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу сабраліся больш за 40 педагогаў – удзельнікаў і сябраў журы. Імпрэзу вёў Юры Жыгамонт.

Матэрыялы, дасланыя на конкурс «Ноўтбук актыўнаму настаўніку»

На конкурс, тэмай якога стала медыяадукацыя, былі заяўлены 32 матэрыялы. 12 – у намінацыі «Медыяадукацыя на ўроку», 16 – «Медыяадукацыя па-за ўрокам», 4 – «Медыяпісьменная сям’я».

«Аляксей Чарткоў. Невядомыя старонкі біяграфіі»

Намінацыя «Медыяадукацыя па-за ўрокам». Распрацоўку класнай гадзіны для 7 класа даслалі Галіна Навічэнка, Аляксандр Шыла – івацэвіцкая СШ №4.

«Медыяадукацыя як сродак фармавання інфармацыйнай пісьменнасці вучняў»

Намінацыя «Медыяадукацыя па-за ўрокам». Распрацоўку майстра-класа для педагогаў і бацькоў даслала Ала Лазіцкая, столінская СШ №2.

Старонкі