Трэнінгі і метадычная работа

Майстар-клас "Крытычнае мысленне і... сланы"

Алена Радзевіч (АПА) і Міхась Кудзейка (БДПУ ім. М. Танка) паказваюць на простых прыкладах, як можна фармаваць крытычнае мысленне ў вучняў пры працы з тэкстам. 
Майстар-клас, запісаны падчас ЕdCamp Belarus - 2018 у кастрычніку 2018 г.

Святлана Пузіноўская, Вольга Счасновіч: Фармаванне і развіццё камунікатыўных кампетэнцый (відэа)

Як фармаваць камунікатыўныя і інфармацыйныя кампетэнцыі вучняў? Якое заданне прыдумаць, каб усе ў групе супрацоўнічалі, як, напрыклад, пры складанні пазлаў? Што такое "рамонак Блума" і якія кампетэнцыі дапаможа развіць гэтая кветка? Як навучыць распазнаць фэйк?

Фармуем кампетэнцыі: уменне рабіць выбар

"Як настаўнікі, мы шукаем розныя спосабы эфектыўнага навучання, чакаем, што нехта дасць нам рашэнні, якія заўсёды апраўдваюцца. Мне ўдалося знайсці адзін такі спосаб. Гэта прапанова выбару для вучняў. Выбар -- гэта «чароўная палачка» ў навучанні, на якую часта забываюцца, а ён можа быць карысны ў кожны момант працэсу навучання", -- Данута Стэрна.

Як сторытэлінг, "казачная" медыяадукацыя і інтэрпрэтацыя класікі спрыяюць фармаванню 4К-кампетэнцый

А можа купалаўская Паўлінка - гэта маладая Беларусь, якая стаіць перад выбарам? Чаму інфармацыя, пададзеная ў выглядзе гісторыі, найлепш успрымаецца? Як працаваць са стэрэатыпамі? Чаму бывае, што "па вушах цякло, а ў могз не папала"? Галіна Сухава, Ларыса Валынец, Таццяна і Сяргей Фадзіны разважаюць пра тое, як трэба вучыць дзяцей у інфармацыйным грамадстве.

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы... Трэці год запар у Беларусі рэалізуецца інавацыйны праект па апрабацыі перакуленага навучання, у якім задзейнічаны 13 устаноў адукацыі. Пра тое, навошта перакульваюць урок, як працуе такая мадэль і якія яна мае перавагі, — мы гутарым з навуковым кіраўніком праекта, прафесарам кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА Мікалаем ЗАПРУДСКІМ.

Стратэгіі актыўнай ацэнкі. Відэалекцыя Галіны Сухавай

Прапануем відэазапіс майстар-класа Галіны Сухавай "Стратэгіі актыўнай ацэнкі", які яна правяла ў АПА для метадыстаў аддзелаў адукацыі ў Мінску 16 жніўня 2017 г.

Як беларусаў далучаюць да міжнародных праектаў

Прагрэсіўнае грамадства хвалюе праблема ўплыву СМІ на светапогляд і псіхічны стан моладзі. З гэтай мэтай у Мюнхен запрасілі настаўнікаў і журналістаў,якія могуць акрэсліць станоўчыя і праблемныя бакі медыяадукацыі моладзі ў краінах усходняга партнёрства і Расіі

Метадычная работа ў школе. Лекцыя М. І. Запрудскага (Відэа)

На што павінна быць накіравана метадычнае навучанне ў школе? Якой мэтай і зместам можна аб'яднаць настаўнікаў школы? Якія формы павышэння кваліфікацыі найбольш эфектыўныя?

Старонкі