Альтэрнатывы ў адукацыі: Зборнік артыкулаў (pdf)

Альтэрнатывы ў адукацыі: Зборнік артыкулаў. Мінск, 2012
© Таварыства беларускай школы, 2011
© Nastaunik.info, 2011

Гэты зборнік артыкулаў стаўся вынікам шырокай дыскусіі, да якой заклікалі грамадскія арганізацыі «Таварыства беларускай школы», «Цэнтар Супольнасьць» і партал Nastaunik.info. Паўгода ў інтэрнэт-прасторы цягнулася абмеркаванне і пошук шляхоў паляпшэння беларускай адукацыі, а ў сакавіку 2012 года адбыўся круглы стол «Альтэрнатывы ў адукацыі», дзе былі прааналізаваныя выклікі, з якімі сутыкаецца адукацыя ў Беларусі і ў свеце, падсумаваныя выказаныя прапановы.

Стан, у якім апынуліся беларуская адукацыя і беларускае настаўніцтва, выглядае, мякка кажучы, не вельмі прывабна: бясконцыя рэформы, паспешлівыя змены праграм і тэрмінаў навучання, якія адбываюцца ў апошнія гады, вынішчэнне нацыянальнага складніка і каштоўнасцей са школы не паляпшаюць становішча, а хутчэй маюць эфект землятрусу на адукацыйнай глебе. Але мэта гэтай публікацыі – не крытыка, не канстатацыя відавочных фактаў, а ПОШУК АЛЬТЭРНАТЫВАЎ, абмен станоўчымі практыкамі і шляхамі вырашэння праблем у адукацыі, вызначэнне таго, што можна зрабіць зараз і ў цяперашніх умовах, каб вырашыць праблемы, з якімі сутыкаемся мы і нашыя дзеці.

Зборнік змяшчае невялікую частку артыкулаў, якія закранаюць розныя аспекты адукацыі. Іх напісалі як навукоўцы, так і звычайныя настаўнікі, бацькі, рэпетытары, юрысты. Абмеркаванне працягваецца. Для грамадскай дыскусіі на тэму «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця» на сайце Nastaunik. іnfo ёсць адмысловая старонка. На ёй з’яўляюцца новыя і новыя артыкулы. Настаўнікі, бацькі, выкладчыкі вышэйшай школы, эксперты і проста неабыякавыя людзі выказваюць свой погляд на праблемы, дзеляцца станоўчай ці адмоўнай практыкай альбо проста пакідаюць каментарыі ці пытанні калегам.

Зборнік адрасаваны шырокаму колу педагогаў, а таксама адміністрацыі навучальных установаў і органам кіравання адукацыяй з надзеяй, што яны прыслухаюцца да голасу грамадскасці.

Спампаваць pdf 2,63 Mb

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.