Інтэрнэт-канферэнцыі

НАША адукацыя

Прафесіяналы сыходзяць са школы, моладзь імкнецца з’ехаць за мяжу, адукаваныя разумныя людзі – не каштоўнасць для дзяржавы... Але шмат таленавітых і самаадданых педагогаў застаюцца ў школах, шукаючы шляхі вырашэння гэтых праблем. Давайце паспрабуем падзяліцца сваім досведам, як гэта раней зрабілі Наталля Ільініч, Уладзімір Колас, Валянціна Быстрык, Міхась Булавацкі ды іншыя.
Давайце разважаць, давайце выцягваць сябе з руціны, каб было лепш бачна, ці тое мы робім і ці так, давайце дзяліцца сваімі дасягненнямі, нават самымі маленькімі.

«Настаўніцкая газета» заклікала педагогаў да актыўных дзеянняў і змагання

«Настаўніцкая газета» задалася пытаннем: чаго хоча і чаго не хоча сённяшні чытач? Рэдакцыя прызнае: хапае тых, хто не задаволены афіцыйным «настаўніцкім лістком». Нехта наракае, што газета не ўзнімае актуальных праблемаў ды не піша праўду; кагосьці абурае прымусовая падпіска на нецікавае і малакарыснае выданне...
– Пачынаць трэба з сябе, з уласнай пазіцыі, – сцвярджае газета. – Што вы зрабілі ўвогуле для таго, каб змяніць сітуацыю да лепшага, каб ваша праца стала больш плённай і радаснай, каб атрымліваць больш высокую заработную плату, каб педагагічная прафесія стала прэстыжнай, каб педагогаў усе паважалі і апошняе: наколькі вы актыўна і смела выказваеце сваю грамадзянскую пазіцыю па розных пытаннях на педагагічных нарадах у школе, на канферэнцыях у вобласці і ў СМІ ў тым ліку?
«Настаўніцкая» называе свой спіс «вострых» тэмаў і заклікае настаўнікаў да іх абмеркавання – сапраўднага, а не ўдаванага, «для галачкі»:
– Не трэба хавацца і чакаць, што нехта за вас штосьці зробіць, раскажа, запатрабуе. Той жа кіраўнік установы, тая ж газета… Каб нешта змянілася, трэба прыкладваць пэўныя ўласныя намаганні. Трэба дзейнічаць, шукаць аднадумцаў... 

Альтэрнатывы ў адукацыі: Зборнік артыкулаў (pdf)

Альтэрнатывы ў адукацыі: Зборнік артыкулаў (pdf)

Альтэрнатывы ў адукацыі: Зборнік артыкулаў. Мінск, 2012.
Гэты зборнік артыкулаў стаўся вынікам шырокай дыскусіі, да якой заклікалі грамадскія арганізацыі «Таварыства беларускай школы», «Цэнтар Супольнасьць» і партал Nastaunik.info. Паўгода ў інтэрнэт-прасторы цягнулася абмеркаванне і пошук шляхоў паляпшэння беларускай адукацыі, а ў сакавіку 2012 года адбыўся круглы стол «Альтэрнатывы ў адукацыі», дзе былі прааналізаваныя выклікі, з якімі сутыкаецца адукацыя ў Беларусі і ў свеце, падсумаваныя выказаныя прапановы.
Стан, у якім апынуліся беларуская адукацыя і беларускае настаўніцтва, выглядае, мякка кажучы, не вельмі прывабна: бясконцыя рэформы, паспешлівыя змены праграм і тэрмінаў навучання, якія адбываюцца ў апошнія гады, вынішчэнне нацыянальнага складніка і каштоўнасцей са школы не паляпшаюць становішча, а хутчэй маюць эфект землятрусу на адукацыйнай глебе. Але мэта гэтай публікацыі – не крытыка, не канстатацыя відавочных фактаў, а ПОШУК АЛЬТЭРНАТЫВАЎ, абмен станоўчымі практыкамі і шляхамі вырашэння праблем у адукацыі, вызначэнне таго, што можна зрабіць зараз і ў цяперашніх умовах, каб вырашыць праблемы, з якімі сутыкаемся мы і нашыя дзеці.

Грамадская дыскусія: Ці ж было калі, каб настаўнік...

Паводле рэдакцыйнай пошты Нашай Нівы

Ці ёсць яшчэ краіна, дзе настаўнік у нядзелю ідзе са сваімі школьнікамі на хакей, бо на гульню РБ — Расія «не хапае» гледачоў, каб зрабіць добрую карцінку на БТ?
Ці ж гэта было калі, каб настаўнік вымушаны быў сам чысціць снег каля школы?
Ці ж гэта было калі, каб настаўнік за свае грошы выпісваў газеты ў школы («Настаўніцкая», «СБ», «Мінскі кур’ер»)?
Ці ж гэта было калі, каб настаўнікі самі мылі, фарбавалі столі і падлогі ў сваіх кабінетах?

Грамадзянскія кампетэнцыі: што патрэбна беларусу, каб стаць грамадзянінам (+ PDF)

Тамара Мацкевіч

Гэты артыкул — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Ключавыя кампетэнцыі, як гэта прапісана ў дакументах Еўрапарламента і Рады Еўропы, ёсць сістэмай ведаў (knowledge), уменняў (skills) і каштоўнаснага стаўлення ці пазіцыі (attitudes). Да гэтай сістэмы дадаецца крытычнае мысленне, крэатыўнасць, уменне прымаць рашэнні, кіраваць сваімі эмоцыямі, не губляцца перад праблемамі і г.д.

Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання

Тамара Мацкевіч

Тэма гэтага артыкула была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?
Для ацэнкі якасці школьнай адукацыі ў Беларусі сёння выкарыстоўваюцца, як правіла, колькасныя крытэры:
* колькі адсоткаў вучняў вучыцца не ніжэй, чым на 6,
* колькі пераможцаў алімпіяд,
* колькі пераможцаў конкурсаў даследчых работ і г.д.
Аднак само слова «якасць» патрабуе больш грунтоўнага і шырокага падыходу для вызначэння гэтага паняцця.
Логіка і здаровы сэнс падказвае, што якаснай адукацыю можна лічыць, калі яна адпавядае патрэбам індывіда, які яе набывае, а таксама патрэбам грамадства і часу. Аднак нарматыўныя акты Беларусі з гэтым не зусім згодныя. Якасць адукацыі, паводле Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, – гэта «адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарта, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы» .

Дзеці лічаць, што гаварыць па-беларуску небяспечна (відэа)

Стала вядома, што Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка зачыняе шэраг спецыяльнасцяў, чатыры з якіх тычацца беларускай філалогіі. Па словах прадстаўнікоў БДПУ, сёлета конкурс на іх адсутнічаў.
Ці сапраўды студэнты не хочуць вывучаць беларускую мову? Па дадзеных, якія агучыла Тамара Мацкевіч, намесніца старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы», конкурс на «беларускія» спецыяльнасці ў галоўнай педагагічнай ВНУ краіны быў не самым маленькім.

«Маніторынг якасці выкладання прадмета»: Каму і што павінны даводзіць настаўнікі?

«У Гомельскай вобласці, – піша ў рэдакцыю сайта даўні сябра Іван С., – прайшла селектарная нарада па якасці адукацыі. Было абвешчана, што неўзабаве сярод настаўнікаў вобласці трэба правесці экзамены, у форме тэстаў, на веданне прадмета. фармулёўку змянілі на «маніторынг якасці выкладання прадмета». Ці правамоцна гэта? І як у гэтай сітуацыі павінен паводзіцца педагог?»
«Абурэнню няма межаў, – падтрымлівае калегу Ігар Ч. – У мяне пытанне, наколькі гэта ўсё адпавядае закону? Для мяне гэта нізка і не прымальна, як і для шмат якіх настаўнікаў. Што, мне не зразумела, мы падцвярджаем, і каму, і навошта?»
Спецыялісты ў працоўным праве, да якіх звярнуўся Nastaunik.info, прызнаюцца: лёгка даваць агульныя парады, калі глядзіш на праблему звонку. Рэальна падтрымаць настаўніка, які мусіць працаваць у гэтай сістэме далей, нашмат цяжэй.
Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы. Можа сярод вас ёсць спецыялісты, абазнаныя ў адукацыйным заканадаўстве? А можа хто мае ўласны досвед у адстойванні сваіх прафесійных правоў і годнасці? Ці мелі вашыя высілкі плён? Што вы параіце нашым карэспандэнтам? Чакаем Вашых каментароў пад гэтым артыкулам.

Спадзявацца на сябе?..

Міхась Булавацкі, Магілёў 

11 студзеня ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова адбылося «Беларускае пяціборства-ХІ».
Аналізуючы працы сёлетніх пяціборцаў, можна адзначыць, што ў параўнанні з мінулагоднімі палепшыліся вынікі толькі ў матэматыцы, усе астатнія балы сталі ніжэй або на тым жа ўзроўні. Валоданне роднай мовай прыблізна такое ж – адна памылка на 10–15 слоў. Перад пачаткам спаборніцтва прадстаўнік аргкамітэта папрасіў падняць рукі тых, у каго адзнакі па беларускай і рускай мовах аднолькавыя. Паднялі рукі 26 з трыццаці чалавек. «А зараз няхай паднімуць рукі тыя, хто сам лічыць, што ведае гэтыя мовы аднолькава.» Тут паднялі рукі толькі тры чалавекі. Вучні самі разумеюць фальшывасць выстаўленых ім высокіх адзнак па мове...

Старонкі