Скарбонка метадаў

Гексы на ўроку. Прыклад выкарыстання. (Відэа)

Гексы (соты, шасцівугольнікі) - добры метад, каб навучыць дзяцей усталёўваць лагічныя сувязі паміж паняццямі, тэрмінамі, з'явамі, каб набытыя на ўроку веды складаліся ў сістэму.

Павел Свечка. Гейміфікацыя ў адукацыі.

Гейміфікацыя - гэта сучасны трэнд у навучанні. Чым гейміфікацыя адрозніваецца ад адукацыйнай гульні? Як скарыстаць натуральныя чалавечыя жаданні: самавыяўлення, канкурэнцыі, майстэрства, альтруізму, дасягненняў у адукацыі? Распавядае настаўнік інфарматыкі Павел Свечка.

Выкарыстанне гексаў (метаду шасцівугольнікаў) на ўроку Сусветнай гісторыі, 7 клас

Даслала Таццяна Шумель. Гексы - шасцівугольнікі, выразаныя з паперы ці пластыка. На гексах можа быць напісана, намалявана, раздрукавана ўсё, што заўгодна, па тэме ўрока. Складаючы з набору гексаў малюнак (пазл), дзеці ўсталёўваюць лагічную сувязь паміж тымі карткамі, якія сутыкаюцца сваімі бакамі, і гэтыя сувязі становяцца бачнымі.

Дыванок ідэй

"Дыванок ідэй" – адзін з метадаў вырашэння праблем. Ён дазваляе перайсці ад аналізу прычын з'явы да індывідуальных дзеянняў удзельнікаў, накіраваных на рашэнне гэтай канкрэтнай праблемы.

АПА выдала зборнік матэрыялаў у дапамогу навучанню дэмакратыі і медыйнай граматнасці

У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі выйшаў дапаможнік "Демократическая культура в действии: демократические компетенции в информационную эпоху" (аўтары М.Е.Мінава, О.А.Мельнік, Н.А.Ульянчанка).

Медыяадукацыя ў школе: змест і метады фарміравання медыяграматнасці вучняў

У дапаможніку разглядаецца адукацыйны патэнцыял медыя для арганізацыі сучаснага навучальнага працэсу ў школе, акрэсліваецца роля сродкаў масавай камунікацыі, вызначаюцца кампетэнцыі.

«Не патані ў інфармацыйным дажджы»

Мэта дапаможніка – даць базавыя веды і навыкі ў сферы медыя, пазнаёміць з найбольш распаўсюджанымі відамі маніпуляцый і прапаганды, а таксама паказаць базавыя інструменты праверкі інфармацыі.

Старонкі