Грамадзянская адукацыя на ўроку

Формы праўлення ці што такое дэмакратыя?

Да ўвагі настаўнікаў грамадазнаўства і класных кіраўнікоў прапануем план трэнінгавага занятку "Формы праўлення ці што такое дэмакратыя?". Занятак накіраваны на стварэнне ўмоў для фармавання наступных кампетэнцый: умець дамаўляцца, працаваць у камандзе, улічваць меркаванне іншых, вырашаць канфлікты, адстойваць сваю пазіцыю.

Правы дзіцяці ў навучальным працэсе

Беларускія настаўнікі разам з дацкімі калегамі зрабілі сучасны метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Прапануем паглядзець нават тым, хто не ў тэме правоў чалавека, бо ў дапаможніку шмат метадычных парадаў, ідэяў, як зрабіць урок цікавым і прадуктыўным.

АПА выдала зборнік матэрыялаў у дапамогу навучанню дэмакратыі і медыйнай граматнасці

У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі выйшаў дапаможнік "Демократическая культура в действии: демократические компетенции в информационную эпоху" (аўтары М.Е.Мінава, О.А.Мельнік, Н.А.Ульянчанка).

Выхаваўчы аспект сучаснай літаратурнай адукацыі

Галіна Сухава: Логіка і здаровы сэнс падказваюць, што якаснай адукацыю можна лічыць, калі яна адпавядае патрэбам індывіда, які яе набывае, а таксама патрэбам грамадства і часу.

Школьны курс па моўных правах – ірландскі прыклад

Артыкул Дзяніса Тушынскага, прысвечаны школьнаму курсу па моўных правах, распрацаванаму ў Рэспубліцы Ірландыя. У артыкуле таксама прапануюцца ідэі для адпаведнага беларускага курса.

«Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй»

Метадычны дапаможнік

Ігар Кузьмініч. Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі.

«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел»

Метадычны дапаможнік

Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.

Сапраўдная прыгажосць


Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.

Старонкі