Інфарматыка

Скрэтч для дзяцей па-беларуску

Скрэтч – гэта мова праграмавання і сеткавая супольнасць, дзе дзеці могуць ствараць і дзяліцца з іншымі людзьмі інтэрактыўнымі прадуктамі, такімі як гульні, мультфільмы і гісторыі.

Школьная матэматыка і інфарматыка на elog.by

Блогу elog.by прапануе матэрыялы для вучняў і настаўнікаў, якія працуюць на II–III ступені навучання, для працягу працы на ўроку і падрыхтоўкі вучняў да конкурсаў.

«Мабiльны дадатак для Android „Смаргонi“»

Намінацыя «Медыяадукацыя па-за ўрокам». Праектную распрацоўку падарожнага даведніка даслалі Таццяна Войтка, Ларыса Валынец, смаргонская сярэдняя школа № 5.

«Стварэнне сайта “Дзень беларускага пісьменства”»

Даследчую працу вучня Уладзіслава Лаўцэвіча на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» даслала навуковы кіраўнік, Лідзія Раманчук, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія».
Пазакласная работа па прадмеце «інфарматыка» патрэбна не толькі дзецям, але і настаўніку. Навучальных гадзін на інфарматыку адводзіцца мала, а праграма становіцца ўсё больш насычанай, бо інфарматыка – гэта навука, якая хутка развіваецца.

Што такое – Інтэрнэт?

Ігар Сасімовіч

Прайшлі заняткі ў 10-ых класах па тэме «Камп’ютарныя камунікацыі і Інтэрнэт». У нашай школе на ўроку інфарматыкі пытанне «Які сэнс мае паняцце ‘Інтэрнэт’?» было зададзена больш чым шасці дзясяткам вучняў.
Мяне вельмі здзівіла, што больш-менш блізкі да чаканага мною адказ змаглі даць толькі некалькі вучняў (не больш за пяць). Насцярожвае і тое, што нават тыя юнакі і дзяўчаты, якія вывучаюць англійскую мову, не змаглі прааналізаваць паходжанне назвы «InterNet».

Старонкі