Дашкольнаму педагогу

Дзіцячы часопіс Жэўжык выходзіць у сеціва.

У гэтым забаўляльным выданні вы зможаце знайсці разнастайныя займальныя заданні (галаваломкі, лабірынты, рэбусы і г.д.), файныя коміксы, арыгінальныя майстар-класы. У свет ужо выйшла 3 тэматычныя нумары "Жэўжыка" ("Вясна і птушкі", "Вялікдзень", "Дрэвы"). Іх усе можна спампаваць.

Нататкі таткі. Песні і мінусоўкі для дзяцей на вершы Андрэя Хадановіча

Дзеці з тэатральнага гуртка "Гульня ў тэатр"запісалі дыск дзіцячых песен на вершы Андрэя Хадановіча. Музыку напісала Ганна Бабік, аранжыроўку зрабіў Павал Васькоўскі. Гэты дыск мае як запіс песен, так і фанаграмы.

Выйшла кніжка вершаў Уладзіміра Сіўчыкава для маленькіх

У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніжка вершаў для маленькіх "Багоўка". Аўтар - дзіцячы пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў з задавальненнем адгукнецца на запрашэнне ў школу і правядзе прэзентацыю для дзетак. Звяртайцеся: siuchykau@gmail.com .

Да ўвагі настаўнікаў пачатковых класаў і беларускай мовы! Кніга Алены Церашковай "Чароўныя пацеркі" даступная тут

Калядны падарунак ад "Мова Нанова" для настаўнікаў, бацькоў і ўсіх, хто цікавіцца беларускамоўнай адукацыяй для дзяцей: кніга Алены Церашковай «Чароўныя пацеркі» пад рэдакцыяй Алесі Літвіноўскай.

Дашкольная адукацыя ў статыстыцы і інфаграфіцы

На сайце Міністэрства адукацыі з'явіліся статыстычныя звесткі ў выглядзе інфаграфікі, якія тычацца дашкольнай адукацыі ў Беларусі. Праўда, працэнт выхаванцаў, якія навучаюцца на роднай мове, не адлюстраваны.

Старонкі