Эксперты

Калі ласка выберыце аўтара
Калі ласка выберыце год пошуку
26.11.2019

Хацелася б і верыцца, што хрысціянскае пахаванне герояў паўстання 1863-64 гг. перапыніць, нарэшце, нашу шматгадовую традыцыю найноўшай гісторыі сімвалічна-рашуча яднацца на могілках: на Росах, у Курапатах, у Лошыцы, на Дзяды ў Ласях і Плябані, на трагічных чарнобыльскіх шэсцях 26 красавіка і разбудзіць, як некалі ў мінулай гісторыі, паспалітае рушэнне пад сцягам Пагоні.

05.06.2018

Чаму многія людзі ўсё яшчэ жывуць на адзнацы "1978 г."? Чаму нельга выхоўваць дзяцей на старых добрых савецкіх мульціках і фільмах? Як міністр адукацыі Украіны рыхтаваў праект "Наваросіі"? Пра гэта і многае іншае - у вялікай размове з Аксанай Забужка.

10.05.2017

Канешне, падручнік гісторыі – не мастацкі тэкст. Аднак чаканы аповяд пра эпоху ледавікоў, мамантаў, жыццё першабытных людзей, што насялялі наш край, настройвае 12-гадовага вучня на таямніча-апавядальны лад, запаволены рытм з аазісамі малюнкаў, схематычных картаў і храналагічных стужак. Праз гэта павінен нарадзіцца тэкст, як бы запісаны з голасу настаўніка, што “сваімі словамі”, проста апавядае пра незнаёмае. Такога, на жаль, я не магу сказаць пра тэкст падразгляднага падручніка.

21.02.2017

Бостанскі  старт-ап  Parachute Teachers можна перакласці  як ”Настаўнікі на парашуце”, узнік у лабараторыі Гарвардскай Вышэйшай школы адукацыі і працуе з 2015 года. Слоган праекта: “Прынясіце свой мясцовы талент у мясцовую школу”. Гэта інтэрнэт-рынак для падменных настаўнікаў, такі убер для настаўнікаў.

13.01.2017

У параўнанні з савецкім часам цяпер у Беларусі паболела асобаў, якія свабодна валодаюць чужымі мовамі, — часцей, праўда, толькі на гутарковым узроўні. Глыбокімі «фонавымі» краязнаўчымі ведамі пакуль валодае недастатковая колькасць перакладчыкаў. Аднак узнікла яшчэ іншая праблема: з вядомых прычынаў цяперашнія 30 — 40-гадовыя энтузіясты-перакладчыкі авалодваюць беларускай мовай інтуітыўна, бессістэмна, бо робяць гэта часцей за ўсё самастойна і ва ўмовах ліберальнага стылёвага хаосу, які сілкуецца інтэрнэтам ды іншымі беларускамоўнымі праектамі без сур’ёзнай рэдактуры.
Таму не дзіўна, што ў нас могуць узнікаць публічныя дыскусіі кшталту спрэчак пра тое, што важней для перакладчыка: ведаць добра родную ці замежную мову? Спрачацца пра такое — проста абсурд.

13.12.2016

Актуальныя звесткі, якія датычаць мовы навучання на ўзроўнях дашкольнай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у дынаміцы за шэраг гадоў.

Старонкі