Грузія

Досвед Грузіі: Вышэйшая адукацыя павінна быць платнай

Адным з крокаў рэформы сістэмы адукацыі ў Грузіі стала ўвядзенне платы за вышэйшую адукацыю. Ці дало плён такое рашэнне? Магчыма, нешта з грузінскай адукацыйнай рэформы можна выкарыстаць і для Беларусі.

Як стварыць сістэму, якая будзе даваць вялікай колькасці людзей якасныя веды?

Як стварыць сістэму, якая будзе даваць вялікай колькасці людзей якасныя веды? Спачатку я меркаваў, што вучоба павінна быць на англійскай мове. Тады можна будзе адкрываць ВНУ па ўсім свеце. Але потым я, вядома, зразумеў, што, калі заняцца яшчэ і выхаваннем элітаў у Грузіі, то стварэннем англамоўнага універсітэта гэтая задача не вырашаецца. Вельмі важна вучыць на грузінскай мове. Інакш людзі, якія вучацца ў бакалаўрыяце на замежнай мове, перастаюць паўнавартасна валодаць роднай мовай - прынамсі, у сваёй спецыяльнасці. Я сустракаў добрых юрыстаў, якія вучыліся ў Германіі, але не здольныя напісаць закон па-грузінску. Яны проста такімі канструкцыямі не карыстаюцца.

Карацей, я стварыў строга грузінскі універсітэт.

Прафесар Гія Нодзія пра рэформу адукацыі ў Грузіі

*Прафесар Гія Нодзія – былы міністр адукацыі Грузіі (2008 г.), цяпер дырэктар Каўказскага інстытута міру, дэмакратыі і развіцця, выкладчык універсітэта.