Медыякомпас

Лаві фэйк або што агульнага ў чалавека з бананам.

Конкурс «Лафi фэйк» дазволiў у пэўнай ступенi паказаць вынiкi эфектыўнасцi медыяадукацыйнай практыкi ў нашых школах i парадавацца за вучняў. Фактычна падлеткi памянялiся сёння месцамi з дарослымi: на iх ляжыць задача — навучыць сваіх бацькоў і нават педагогаў медыйным навыкам, крытычнаму мысленню, уменню адрознiваць праўду ад няпраўды, факты ад выдумак, пазнаёмiць з метадамi манiпуляцыi i дэкадавання навiн. I ў iх гэта выдатна атрымлiваецца...

Названыя пераможцы конкурсу "Лаві фэйк!" - 2020 (ВІДЭА)

Хто стаў пераможцам конкурсу Лаві фэйк? Як настаўнікі і вучні памяняліся месцамі? Хто такія крыэйтэры і інфлюэнсэры? Які праект атрымаў прыз глядацкіх сімпатый? Ну і хіт сезону: кот Франака Вячоркі на 18-й хвіліне. Кот, які не ўмее адрозніваць факты ад каментароў.

Названыя пераможцы конкурсу "Лаві фэйк!" - 2020 (ВІДЭА)

Хто стаў пераможцам конкурсу Лаві фэйк? Як настаўнікі і вучні памяняліся месцамі? Хто такія крыэйтэры і інфлюэнсэры? Якія праект атрымаў прыз глядацкіх сяімпатый? Ну і хіт сезону: кот Франака Вячоркі на 18-й хвіліне. Кот, які не ўмее адрозніваць факты ад каментароў.

Запрашаем на анлайн-фестываль медыяадукацыі з падвядзеннем вынікаў конкурсу "Лаві фэйк - 2020".

Настаў час падвесці медыяадукацыйныя вынікі навучальнага года і абвесціць пераможцаў конкурсу "Лаві фэйк!". Запрашаем вас на фінал, які адбудзецца 12 чэрвеня 2020 г. у 18 гадзін.
Сайт праекта: http://lavifeik.tilda.ws/lavifejk

Аб COVID-19. Навуковы прэс-рэліз біялагічнага факультэта БДУ

Падчас інфадэміі, якая стала следствам распаўсюду каронавіруснай інфекцыі ў свеце, вельмі цяжка знайсці надзейныя, навукова-абгрунтаваныя крыніцы інфармацыі. Прапануем вам прэс-рэліз навукоўцаў БДУ, напісаны даступнай мовай. Гэты тэкст дапаможа настаўнікам і вучням крытычна ацэньваць артыкулы па тэме COVID-19 у СМІ і сацыяльных медыя.

Дапаможнік "Адукацыйныя практыкі для прафілактыкі інфадэміі або як не ізалявацца ад праўды"

Дапаможнік "Адукацыйныя практыкі для прафілактыкі інфадэміі або як не ізалявацца ад праўды" змяшчае шэраг мадэляў урокаў біялогіі, грамадазнаўства / гісторыі, украінскай мовы і  сцэнар пазакласнага занятку, якія аб'ядноўвае тэма медыяпісьменнасці.

Прачытаць кнігу, каб зразумець фільм

Сёння можна пачуць выснову, што “галоўны шлях выратавання кнігі – гэта пераклад яе на мову кіно”. Візуалізацыя літаратурнага матэрыялу, героі з плоці і крыві – усё гэта, безумоўна, робіць матэрыял больш даступным і прывабным, і любая экранізацыя аперуе рэсурсамі зыходнага тэксту.

Старонкі