Беларуская мова

Настаўнік года 2023. Намінацыя "Беларуская і руская мова і літаратура"

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры. Філолагі лічаць, што чытаць трэба, гэта карысна і вельмі цікава, неабходна вярнуць кнігі і чытанне ў моду.

Што трэба ўлічваць падчас стварэння школьных падручнікаў, каб пазбегнуць гендарнай няроўнасці праз адукацыю

Прапануем разгледзець, наколькі навучальныя школьныя дапаможнікі нейтральныя ў выкладанні аб’ектыўных ісцін. Ці магчыма без наўмысных намаганняў не трансліраваць гендарныя стэрэатыпы ў тых тэкстах і тэмах школьнай адукацыі, што не тычацца непасрэдна гендарнай тэматыкі.

Інтэлектуальная гульня для тыдня беларускай мовы

Гульня пабудавана па прынцыпе тэлеперадачы «Хто хоча стаць мільянерам?». Удзельнічаюць 10 чалавек. Заданні адборачнага тура выконваюць на картках. Хто першы правільна адкажа, той выходзіць у I тур гульні. Удзельнік можа выкарыстаць дапамогу камп’ютара (50×50), глядзельнай залы і сябра, а таксама ў любы момант забраць балы. Незгаральная сума балаў — 3, 6.

"СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ" – У ДАПАМОГУ НАСТАЎНІКУ

"СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ" – гэта гульні для дзяцей і дарослых, якія дапамогуць вывучыць родную мову без нуды і прымусу. Акрамя гэтага, яны навучаць вашых дзетак чытаць і паспрыяюць развіццю ўвагі і кемлівасці. Іх можна выкарыстоўваць на занятках у дзіцячых садках і школе, а таксама гуляць дома, усёй сям'ёй.

Чалавек і мова. Першы ўрок беларускай мовы ў 5 класе

Аўтар: Таццяна Зямлянік. Плануецца, што вучні: будуць ведаць: структуру і змест падручніка, змест паняццяў “камунікатыўная функцыя мовы”, "сродкі масавай камунікацыі", "медыя", “мэта і адрасат маўлення”; розныя спосабы перадачы інфармацыі; змогуць вызначыць мэту і асноўную думку тэксту, скласці дыялог па прапанаваным малюнку; змогуць дэкадаваць інфармацыю, адлюстраваную на вокладцы падручніка і на фотаздымку.

Ганна Саланкова: Падрыхтоўка да ЦТ ва ўмовах профільнага навучання

Вопыт паказвае, што для паспяховай здачы цэнтралізаванага тэсціравання недастаткова навучыць граматна пісаць, неабходна зразумець саму спецыфіку прадмета. На гэтых асаблівасцях прапаноўваю спыніцца.

Агульныя парады і крытэрыі ацэнкі (наштобузу) для напісання эсэ

Вучню загадзя паведамляюцца крытэрыі ацэнкі, каб ён ведаў, як зрабіць работу якасна і лепш да яе падрыхтавацца. Крытэрыі ацэнкі можна выставіць да любой работы: праверачнай, дамашняй, лабараторнай або да напісання рэферата. Прапануем крытэрыі ацэнкі для напісання эсэ.

Старонкі