Грамадскуя дыскусія: Якой быць нашай адукацыі?

Ёсць шмат размоў накот таго, што ўсё дрэнна ў беларускай адукацыі. Але проста гаварыць аб праблемах падаецца не вельмі прадуктыўным шляхам. Замест пустых бла-бла-бла ёсць іншая ідэя – стварыць канкрэтныя апісанні таго, што бачыцца праблемамі для беларускай адукацыі з пункту гледжання розных бакоў (настаўнікаў, вучняў, бацькоў, грамадства, органаў кіравання і г.д.). А таксама зрабіць банк патэнцыйных рашэнняў.

Кожны можа даслаць сваю праблему ці прапанаваць рашэнне. Таксама вы можаце апублікаваць свой ці параіць іншы аналітычны артыкул пра адукацыю, каб нашыя ідэі і разуменне сітуацыі былі больш грунтоўнымі.

Для гэтага створаны адмысловы сайт https://adukavanka.by/

Не саромейцеся, калі ласка, дадаваць свае каментары да запісаў, каб зрабіць абмеркаванне больш грунтоўным і рознабаковым.

Вы можаце таксама дасылаць свае думкі на адрас nastaunik.info@gmail.com з пазнакай "грамадская дыскусія" . 

Да канферэнцыі

Роўнасць ці багацце?

У адукацыйных сістэмах свету шмат год вядзецца спрэчка паміж дзвюма супрацьлеглымі пазіцыямі: сацыялісты звычайна выступаюць за “роўнасць магчымасцяў”, а правыя партыі – за “багацце магчымасцяў” (ці яшчэ за свабоду выбару магчымасцяў). Што больш падыходзіць для Беларусі? Давайце вызначым наш “шлях” для адукацыйнай сістэмы. Гэта бачанне рана ці позна будзе рэалізавана на ўзроўні дзяржаўных рэформ, рашэнняў міністэрства адукацыі, у асобных школах.