Гісторыя Таварыства беларускай школы

ТБШ 100 год

100 гадоў таму!
7 снежня 1921 года па ініцыятыве Браніслава Тарашкевіча ў Радашковічах было заснаванае Таварыства беларускай школы, якое пазней далучылася да ТБШ раней створанага Цэнтральнай Беларускай Школьнай Радай у Вільні.

Таварыства беларускай школы ліквідавалі на ягонае 100-годдзе

Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі ліквідаваў Таварыства беларускай школы (ТБШ). У незалежнай Беларусі арганізацыя мела легальны статус апошнія чвэрць стагоддзя і сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей сваёй дзейнасці.

Асновы прадпрымальнасці і прадпрымальніцкай дзейнасці. Дапаможнік для вучняў гуманітарнага ліцэя

У эксперыментальным дапаможніку разглядаюцца найважнейшыя паняцці рынкавай эканомікі, апісваюцца базавыя правілы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці Беларусі і Польшчы. Прапануюцца кантрольныя пытанні і заданні, якія дазваляюць ацаніць узровень разумення старшакласнікамі агульных праблем функцыянавання рынкавай эканомікі, фінансавага і працоўнага рынкаў, а таксама існуючых магчымасцяў праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы.

MediaToolkit: практыкаванні для фармавання медыяпісьменнасці

MediaToоlkit:

практыкаванні для фармавання медыяпісьменнаці школьнікаў на ўроках.

Зборнік практыкаванняў у дапамогу настаўніку.

Рэдактар Тамара Мацкевіч

Укладанне Лера Сом

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

25 гадоў таму беларускія сацыёлагі правялі даследаванне на тэму “Фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучнёўскай моладзі”. З тых часоў вырасла новае пакаленне грамадзян Беларусі. Прапануем азнаёміцца з унікальнай працай навучоўцаў усім зацікаўленым асобам.

Старонкі