Грамадазнаўства

Падарунак настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, якія шукаюць якасны сацыяльна-гуманітарны кантэнт на YouTube

Прадстаўляем адукацыйны ютуб-канал Аляксандра Вараненкі, які будзе карысны настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, студэнтам, якія вывучаюць сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны, школьнікам, якія вывучаюць грамадазнаўства, а таксама ўсім людзям, якія жадаюць інтэлектуальна расці.

Эканамічная сістэма дзяржавы. Рыначная і дзяржаўная сістэмы ўласнасці

У цэнтры пакоя ставіцца стол, на які кладзецца вялікі аркуш паперы. “Уявіце сабе, што гэта акіян”, – кажа настаўнік. Запрашаюцца 4 добраахвотнікі, якія выступаюць у ролі рыбакоў.

"Ведай і барані свае правы!" — відэаролікі пра Правы Чалавека ў 10 серыях

Паглядзеўшы вэб-серыял, гледачы даведаюцца:
— адкуль узяліся правы чалавека
— аб чым і навошта правы чалавека
— як працуюць правы чалавека і інш.

Візуалізацыя ў падручніках грамадазнаўства

Для ўсіх зацікаўленых пытаннямі сучаснай методыкі навучання грамадазнаўству прапануем матэрыял аўтара вучэбна-метадычнага комплекса па грамадазнаўстве А.Палейкі " Візуалізацыя ў падручніках грамадазнаўства", які выкладзены ў вольны доступ.

Зацікавіць прадметам: новыя практычныя дамаможнікі па гісторыі і грамадазнаўстве

Настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 16 Брэста Галіна Свентухоўская (магістр гістарычных навук, аспірант кафедры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ) і Ілля Юзвук стварылі два практычныя вучэбныя дапаможнікі —“Гісторыя Старажытнага свету ў схемах, табліцах і ілюстрацыях” для 5 класа і зборнік заданняў па грамадазнаўстве для 9—11 класаў.

Практыкавнне для фармавання медыякампетэнцыі на ўроку грамадазнаўства "Чалавек у свеце культуры""

Аўтар Галіна Свентухоўская. 9 кл. Тэма "Чалавек у свеце культуры". Вучні з дапамогай смартфона ствараюць "копію" вядомай карціны, папярэдне вывучыўшы яе гісторыю і пасыл, пры гэтым яны вучацца распазнаваць і выкарыстоўваць мову медыя: ствараць пэўны меседж з дапамогай кампазіцыі, кадра, каляровай гамы, сімвалаў, знакаў.

Старонкі