Конкурс "Лаві фэйк!" - 2020. Тэкставыя медыя

Прадстаўляем праекты, дасланыя на конкурс "Лаві фэйк!" у 2020 годзе. 
Намінацыя "Тэкставыя медыя"
 
1. Лонгрыд "Выкрыцьцё чутак у пэрыяд надзвычайнай сытуацыі"
Ангеліна Себік Гімназія №10 г. Гомеля
Дапамагалі
Натальля Валер'еўна Жаўняк  і Алена Валяр'янаўна Юрчанка - дзьве настаўніцы, дзякуючы якім  Ангеліна добра валодае роднай мовай.
Гэта лонгрыд, які пасуе для публікацыі ў смі. Цікавы тым, каго займаюць тэмы каранавіруса і бясьпечнага карыстаньня сацсеткамі
Лонгрыд быў змешчаны на старонцы:
https://www.facebook.com/anhielina.siebik/posts/234920847880829
Спасылка на праект: http://www.nastaunik.info/node/17532
 
2. ФЭЙКІ
Старонка для людзей, якія  хочуць карыстацца толькі праверанай інфармацыяй. 
Аляксандра Жаркевіч , Дарь'я Юшчанк, вучаніцы 11 класа гімназіі №1 г.Бабруйска,
Спасылка на праект:  https://rchfq7mhma.mobirisesite.com/fakes.html Д
 
3. Вучэбна-даследчая работа "Прачытаць кнігу, каб зразумець фільм:  да пытання інтэрпрэтацыі літаратурнага твора сродкамі кінамастацтва (на прыкладзе аповесці У.Караткевіча“Дзікае паляванне караля Стаха”)
Ганна Зямлянік, вучаніца 11 класа ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Тураў" Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці
Дапамагала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Мікалаеўна Зямлянік 
Праект рабіўся для старшакласнікаў, але будзе карысным і цікавым і для шырокай аўдыторыі. 
Ганна Зямлянік: "У апошні час мае равеснікі часта замяняюць чытанне кніг праглядам кінафільмаў. Кіно, мультфільмы, серыялы складаюць значную частку медыяспажывання сучаснага школьніка. Я імкнулася даказаць, што прагляд фільма не можа замяніць тэкст-першааснову, таму да экранізацыі патрэбна адносіцца крытычна і разглядаць яе ў якасці дапаўнення да кнігі, а не раўназначнай замены.
Вучням прапануецца правесці параўнальны аналіз аповесці У.Караткевіча “Дзікае палявання караля Стаха” і аднайменнай кінастужкі В.Рубінчыка і вызначыць супадзенні/несупадзенні ў інтэрпрэтацыі тэмы, ідэі, сістэмы вобразаў, жанравай спецыфікі аповесці і кінастужкі.
Спасылка на праект http://www.nastaunik.info/node/17534
 
4. Навык XXI века - критическое мышление
Паліна Лазарава , Дар'я Жураўлёва, 9 клас, гімназія №1 г. Бабруйска.
" Мы вучымся ў адым класе на працягу пяці год, і ўвесь гэты час сябркем. У нас многа агульных інтарэсаў, і мы любім праводзіць вольны час разам". 
Дапамагала: Таццяна Віктараўна Багдановіч, настаўніца фізікі
Праект створаны для сучасных падлеткаў, якія шмат часу праводзяць у сетках 
Спасылка на праект:  https://drive.google.com/drive/folders/1nvlP53-O5m_nwIN9xcF_3cDbh2vixEnY...(трэба спампаваць тэчку,  адкрыць тэчку з праектам і запусціць файл "page1" )