Скарбонка гульняў: зборнік гульняў для адпачынку і навучання
У кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у летніках, на ўроках і семінарах, пазакласнай дзейнасці, у вандроўках ці проста ў вольны час. Кніга будзе цікавай настаўнікам, выхавальнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных устаноў, трэнерам, студэнтам, бацькам і ўсім, хто любіць гуляць.