Міністэрства адукацыі зацвердзіла тыпавыя навучальныя планы на 2018/2019 навучальны год
У 10-ых класах школ з’явяцца шэсць гадзін “Працоўнага навучання” на тыдні. Колькасць урокаў замежнай мовы ў гімназіях не зменшыцца. А на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваецца аднолькавая колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моў.