Дзецям пра экалогію: каляровыя кніжкі (pdf)

Кнігі для дзяцей і іх бацькоў ад МГА «Экапартнёрства».

Брашура «У планеты высокая тэмпература! Хто вінаваты і што рабіць?» у цікавай форме расказвае, што такое клімат, чаму ён змяняецца і якім ён будзе ў будучым (pdf).

Cюжэт дзіцячай казкі «Упакоўка шукае сяброў» разварочваецца адразу ў краме, а потым дома ў халадзільніку. Там віруе сваё жыццё, пакуль людзі не назіраюць за ім. Гераіня казкі – цікаўная шкляная бутэлька знаходзіць шмат сяброў – іншых рэчаў, але пасля выкарыстання далёка не ўсе з іх трапляюць у скрыні для раздзельнага збору адходаў. Бутэлька шукае адказы на пытанні пра стварэнне смецця, яго сартаванне і далейшы жыццёвы цыкл адходаў (pdf).