Як буслік перажывае змену клімату

МГА «Экапартнёрства» ў супрацы з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь стварылі відэаролікі пра наступствы змянення клімату. Аповед у відэа вядзецца ад імя дзіця, якое паразмаўляла з бацькамі і даведалася, што раней у Беларусі не было столькі кляшчоў, а кавуны лічыліся амаль што цудам. На экране з'яўляецца таксама буслік, які пакутуе ад таго, што клімат цяплее, а праз гэта высыхаюць рэкі ды здараюцца пажары.

Тым не менш, буслік знаходзіць добрыя рашэнні, якія дапамогуць зменшыць негатыўны ўплыў на клімат. Ён змяняе свае штодзённыя звычкі на экалагічныя: сартуе адходы, набывае энергаэфектыўную тэхніку і карыстаецца роварам.

Відэаролікі агучаны на беларускай мове, але маюць рускія і англійскія субтытры. Усяго падрыхтаваныя тры відэаролікі, якія раскрываюць уплыў змянення клімату на водныя рэсурсы, сельскую гаспадарку, лясы, а таксама тлумачаць прычыны гэтай з'явы.

Над ролікамі працавалі:
Дырэктар праекта: Аліна Бушмовіч, МГА «Экапартнёрства»
Прадакшн: студыя Sloik Imaging
Ілюстрацыі, анімацыя: Воля Кузьміч
Канцэпцыя, сцэнар: Юрый Сідун
Фінансавая падтрымка: Экалагічная сетка «Зой», каардынатар:  Леся Нікалаева.