Адукацыя Беларусі ў лічбах (на пачатак 2023/2024 навучальнага года)

Адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь

Па стане на 5 верасня 2023 года ў краіне працавала 3750 устаноў дашкольнай адукацыі з агульнай колькасцю дзяцей 355,7 тыс. чалавек. У бягучым навучальным годзе ўстановы дашкольнай адукацыі наведваюць 88,9 працэнта дзяцей дашкольнага ўзросту.

Забяспечанасць дзяцей месцамі ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў разліку на 1000 дзяцей ва ўзросце 2 - 5 гадоў у 2023 годзе склала 1026 месцаў.

Колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі склала 55,7 тыс. чалавек.

На пачатак 2023/2024 навучальнага года ў Беларусі налічвалася 2872 установы агульнай сярэдняй адукацыі з колькасцю навучэнцаў 1,1 млн. чалавек, што на 4,7 тыс. чалавек (на 0,4 працэнта) больш, чым на пачатак папярэдняга навучальнага года.

Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў бягучым навучальным годзе склала 103,3 тыс. чалавек. На аднаго настаўніка прыпадае ў сярэднім 11 вучняў, у гарадскіх школах - 13 вучняў, у сельскіх - 6 вучняў.

Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі атрымалі 101 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, з іх 41,4 працэнта прадоўжылі навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023 годзе атрымалі 54 тыс. выпускнікоў школ, з іх 86,8 працэнта прадоўжылі навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

На пачатак 2023/2024 навучальнага года ў краіне функцыянавала 166 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі з колькасцю навучэнцаў 63,1 тыс. чалавек.

Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў 2023 годзе прынята 26,1 тыс. навучэнцаў, пры гэтым 95,2 працэнта навучэнцаў дзённай формы навучання - па дагаворах і заяўках з арганізацыямі - заказчыкамі кадраў.

У 2023 годзе ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі падрыхтавалі і выпусцілі 21,1 тыс. кваліфікаваных рабочых і служачых. Па дзве і больш кваліфікацыі атрымалі 83,8 працэнта выпускнікоў дзённай формы навучання, з павышаным узроўнем кваліфікацыі - 64,8 працэнта выпускнікоў.

Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў краіне на пачатак 2023/2024 навучальнага года забяспечвала 224 установы, колькасць навучэнцаў якіх склала 112,7 тыс. чалавек. У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва рэспублікі прыпадае 122 навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

За кошт бюджэтных сродкаў сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць 68,9 працэнта ўсіх навучэнцаў, у дзяржаўных установах на дзённай форме навучання - 80,1 працэнта.

У 2023 годзе ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі паступілі 39,1 тыс. чалавек, з якіх 22,3 працэнта жывуць у сельскіх населеных пунктах.

Выпуск спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у 2023 годзе склаў 29,6 тыс. чалавек, з іх больш за палову (61,1%) атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў на дзённай форме навучання.

У 49 установах вышэйшай адукацыі на пачатак 2023/2024 навучальнага года вучыліся 232,9 тыс. чалавек. За кошт бюджэтных сродкаў вучацца 47,6 працэнта ўсіх навучэнцаў, у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі на дзённай форме навучання - 61,1 працэнта.

У 2023 годзе прыём ва ўстановы вышэйшай адукацыі склаў 62,1 тыс. чалавек.

Спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй у 2023 годзе сталі 50,3 тыс. выпускнікоў, а дыплом магістра атрымалі 7 тыс. чалавек.

У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва рэспублікі прыпадае 253 студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі.

 29.12.2023 

Крыніца: https://www.belstat.gov.by/