Што Міністэрства адказала на зварот бацькоў?

Міністру адукацыі

Рэспублікі Беларусь

                                                                                                     Карпенку І.В.

Заяўнікі: калектыў бацькоў

 

 

Паважаны Ігар Васільевіч!

У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Артыкул 50 Канстытуцыі і суадносныя нормы Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі” гарантуюць кожнаму свабоду выбара мовы выхавання і навучання.  Згодна з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.

Мы, заяўнікі, жадаем каб нашыя дзеці выхоўваліся і атрымлівалі адукацыю на роднай для іх і для нас беларускай мове ў беларускамоўным асяроддзі групы дзіцячага садка.

Але мы сутыкнуліся з нежаданнем альбо няздольнасцю прадстаўнікоў міністэрства адукацыі і раённага кіравання г.Мінска забяспечыць нашым дзецям  якаснае выхаванне на беларускай мове.

Агульнае становішча спраў парушае прынцып роўнасці правоў усіх грамадзян, дазваляе апраўдваць паўсюднае выкарыстанне рускай мовы і сведчыць пра прамую дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце (арт. 22 Канстытуцыі).

 

На падставе вышэй пададзенай інфармацыі і фактаў, выяўленых падчас даследвання сітуацыі ва ўстановах дашкольнай адукацыі,  просім Вас адказаць на пытанні і выканаць патрабаванні, які дазволяць пазбегнуць парушэння заканадаўства:

 

1.      Дзейсныя адукацыйныя стандарты дашкольнай адукацыі  ўсталёўваюць няроўныя патрабаванні да валодання дзвюма дзяржаўнымі мовамі. Праз гэта адукацыйныя стандарты робяцца падставай для дыскрымінацыі носьбітаў беларускай мовы. Патрабуем прывесці адукацыйныя стандарты дашкольнай адукацыі ў адпаведнасць з Канстытуцыяй. Хто адказны за ўнясенне зменаў у адукацыйныя стандарты дашкольнай адукацыі? Калі дзейсныя стандарты будуць прыведзены да пісьменнага і карэктнага выгляду?

2.      Адукацыйныя стандарты дашкольнай адукацыі  як дакумент складзеныя надзвычай непісьменна ў частцы “Маўленчае развіццё выхаванца”. Патрабаванні да ўзроўню валодання дзвюма мовамі не аднолькавыя і нават не карэлююцца па паказчыках. У чым прычына такога непрафесійнага і некарэктнага падыходу да састаўлення дакумента?

3.      Чаму адукацыйныя стандарты дашкольнай адукацыі размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі толькі ў рускамоўнай версіі? Патрабуем размяшчэння на сайце Міністэрства адукацыі і беларускамоўнай версіі стандартаў.

4.           На сайце Міністэрства адукацыі размешчаны тыпавы вучэбны план дашкольнай адукацыі толькі на рускай мове. Адсутнасць такога ж плана на беларускай мове артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і стварае дадатковыя перашкоды для якаснай працы педагагічных супрацоўнікау ДДУ.  Патрабуем размясціць  на сайце Міністэрства адукацыі тыпавы вучэбны план дашкольнай адукацыі і на беларускай мове.

5.           Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  вызначае прыярытэтныя напрамкі дзейнасці сістэмы дашкольнай адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе. Па якіх крытэрах ацэньваецца якасць забяспечэння станаўлення цэласнай асобы выхаванца, яго развіцця шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў?

6.      «Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове». Якім чынам выхавацель можа стварыць неабходныя ўмовы для аднаго беларускамоўнага дзіцёнка, калі ўсе астатнія ў групе размаўляюць па-руску? Якія крытэры ацэнкі якасці забеспячэння неабходных ўмоў?

7.       “З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя павінна стварацца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.”

Ці з’яўляецца гэты пункт абавязковым для ДДУ з рускай мовай навучання? Якія крытэры паспяховасці выканання такой рэкамендацыі?

8.      “...прадугледжана навучанне выхаванцаў замежнай мове. З гэтай мэтай распрацаваны вучэбныя выданні, якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ці існуюць такія выданні на беларускай мове? Чаму? Калі будуць выдадзеныя?

9. Дзеля забеспячэння роўнасці правоў усіх грамадзян патрабуем неадкладна ўнесці змены і дапаўненні ў Пастанову №234 ад 16.08.2014 і дадатак да яго (форму), з мэтай збору статыстыкі і ўліку правоў і законных інтарэсаў грамадзян, жадаючых атрымаць адукацыю на беларускай мове, дапоўніць Форму графой “выбар мовы навучання і выхавання дзіцяці”.

10.  Патрабуем нарматызаваць паняцце “група з беларускай мовай навучання” і ясна прапісаць у заканадаўстве механізм стварэння такіх груп.

11.  Патрабуем спыніць штогадовую ратацыю груп з беларускай мовай навучання па выпадковых садках.

 

 

У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” просім даць поўны адказ на ўсе пералічаныя прапановы ў вызначаны законам тэрмін у электроным і пісьмовым выглядзе.

 

02.05.2018

г. Мінск

Адказ Міністра.