«Музей як рэсурс даследчай і праектнай працы ў школе»

30.05.2011

Матэрыялы з уласнага досведу

Даслала Галіна Скарына ( гімназія г. Белаазёрска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Прапанаваныя матэрыялы - вынік працы на базе музея «Лянок» за апошнія пяць гадоў. Пададзены ў сямі папках. Кожная папка змяшчае файлы, якія ілюструюць пэўную тэму.

Для таго, каб карыстацца матэрыялам, патрэбна спампаваць галоўны файл з апісаннем структуры пададзенага матэрыялу, а таксама 7 прыкладзеных папак і захаваць іх у адным каталогу. Галоўны файл мае гіперспасылкі, якія адчыняюць змесцііва папак.

Папка № 1 Запрашаем наведаць музей «Лянок»
1. Кароткая характарыстыка музея «Лянок»
2. Прэзентацыя, прысвечаная музею.

Папка № 2 Заходзьце на выставу
1. Вясельны ручнік
2. Малюнкі розныя і з’явы
3. Сучасная вышыванка
4. Наш забыты фартушок
5. Пасланні вечнасці чытаю ( выстава, прысвечаная арнаменту)
6. Сучасная вышыванка і колішняя макатка

Папка № 3 Навукова-даследчыя працы
1. Вывучэнне працэсаў апрацоўкі лёну і ткацтва праз дзейнасць музея «Лянок» (2006)
2. Спрадвечны спадарожнік: традыцыйны ручнік у культуры нашых землякоў (2007)
3. Наш забыты фартушок: лакальныя асаблівасці вырабу, аздаблення і выкарыстання фартухоў (2008)
4. Найменні флоры і фаўны ў гаворцы жыхароў вёскі Брашэвічы Драгічынскага раёна ( 2009)
5. Прыдарожныя крыжы як сведкі лёсу народа (2010)
6. Прыпеўкі Белаазёршчыны: тэматычная разнастайнасць і аўтарская адметнасць (2011)

Папка № 4 Выдавецкая дзейнасць ( Самвыдат )
1. Рэгіянальны слоўнік ткацкай лексікі
2. Слоўнік мовы бабулі маёй складаю (дыялектны слоўнік найменняў флоры і фаўны)
3. Каталог ручнікоў музея
4. Каталог фартухоў музея
5. Альбом выяваў прыдарожных крыжоў у вёсках Белаазёрскага сельскага савета (2010)
6. Зборнік прыпевак Белаазёршчыны (народных і аўтарскіх)

Папка № 5 Прэзентацыі да навукова-даследчых прац
1. Наш забыты фартушок: лакальныя асаблівасці вырабу, аздаблення і выкарыстання фартухоў
2. Найменні флоры і фаўны ў гаворцы жыхароў вёскі Брашэвічы Драгічынскага раёна
3. Прыдарожныя крыжы як сведкі лёсу народа
4. Прыпеўкі Белаазёршчыны: тэматычная разнастайнасць і кампазіцыйная адметнасць

Папка № 6 Прыклады пераўтварэння даследчай працы ў іншыя дапаможныя матэрыялы
1. Распрацоўка вуснага часопіса. Прыдарожныя крыжы як сведкі лёсу народа
2. Прэзентацыя да вуснага часопіса
3. Змест экскурсіі для выставы «Наш забыты фартушок»
4. Буклет да экскурсіі «Бабулін куфар: ручнікі»

Папка №7 Найбольш удалыя праекты
1. Праграмка спектакля «Мікітаў лапаць»
2. Здымкі сцэнаў са спектакля
3. Пералік праектаў, з якімі прынялі ўдзел у конкурсах рознага ўзроўню