На мірным маршы затрымалі кандыдата педагагічных навук Міхася Кудзейку
(Абноўлена) Міхасю Кудзейку прысудзілі 8 сутак арышту. Пра гэта стала вядома толькі 12.11.2020.
У нядзелю 8 лістапада на мірным маршы свабодных беларусаў затрымалі педагога, кандыдата навук, сябра Назіральнай Рады ТБШ, нязменнага аўтара сайта nastaunik.info, дацэнта БДПУ Міхася Кудзейку. Чалавека, які вядомы многім тысячам калег, які больш за 15 год працуе ў камандзе праграм падтрымкі настаўнікаў "Актыўная ацэнка" і "Медыяадукацыя ў школе". Міхась для калег-педагогаў – і аўтарытэт, і паплечнік. Па апошніх дадзеных яго адвезлі ў турму ў Жодзіна, дзе ён чакае суда.
Міхась - суаўтар і ментар дыстанцыйнага курса "Медыяадукацыя ў школе", на які якраз адбываецца набор [1]студэнтаў. Мы жадаем Міхасю вытрымаць ўсе выпрабаванні ў добрай кампаніі аднадумцаў і чакаем яго на курсе.
Міхась Кудзейка (першы злева) з калегамі падчас Edcamp Belarus - 2019