Гісторыя

Два партрэты адной асобы. Два погляды на адну падзею.

На старонках сучасных падручнікаў з’яўляецца ўсё больш ілюстрацый, якія не толькі суправаджаюць тэарытычны матэрыял. Для вучняў рэпрадукцыі карцін, партрэты гістарычных асоб, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі,– важнейшыя навучальныя сродкі, у якіх інфармацыя прадастаўляецца не ў выглядзе гатовага вобраза, а становіцца крыніцай атрымання новых ведаў.

Прыклад арганізацыі працы навучэнцаў з медыятэкстамі на ўроку гісторыі (трэйлер, плакат, карыкатура)

Настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 11 г. Маладзечна Віктар Жук прапануе прыклад арганізацыі працы навучэнцаў з медыятэкстамі (трэйлер, плакат, карыкатура) на ўроках па гісторыі Беларусі ў 9 класе

Фарміраванне медыякампетэнцый вучняў у навучанні гісторыі Беларусі

Прапануем настаўнікам гісторыі распрацоўку падагульняючага занятка па раздзеле «БССР ва ўмовах станаўлення савецкага грамадства. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы» па гісторыі Беларусі для 10 класа. Распрацоўку падрыхтавала выкладчык гісторыі і грамадазнаўства Мінскага радыётэхнічнага каледжа Вольга Саўчанка

Кіно як медыятэкст на ўроках гісторыі

Выкарыстанне кіно- і відэазапісаў на ўроках гісторыі мае важнае значэнне, бо дазваляе стварыць яркі вобраз гістарычнага мінулага і паказаць гістарычны працэс у дынаміцы. У сувязі з «візуальным паваротам» ў грамадстве ў цэлым і гістарычнай навуцы ў прыватнасці значэнне кіна- і відэафрагментаў ўзрастае яшчэ больш, бо новым тыпам мыслення сучаснага чалавека станавіцца экраннае мысленне, механізмам якога з'яўляецца аўдыёвізуальная пісьменнасць.

Майстар-клас па фарміраванні медыякампетэнтнасці педагогаў “Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены!”

Майстар-клас “Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены!” распрацавалі настаўніцы гісторыі Іна Шымко і Таццяна Шумель. Распрацоўка прысвечана разуменню актуальнасці пытанняў медыяадукацыі на сучасным этапе. Навучанне ўдзельнікаў крытычна аналізаваць медыятэксты – адна з асноўных мэтаў майстар-класа. Увазе ўдзельнікаў прадстаўлены прыёмы работы з медыятэкстамі, якія выдатна зарэкамендавалі сябе ў адукацыйным працэсе: комікс, карціна, карыкатура, фотаздымак, камедыя. Вядучыя паспрабавалі падрабязна, на прыкладах з уласнага вопыту, спыніцца на асаблівасцях выкарыстання кожнага з названых медыятэкстаў. Кожны з удзельнікаў змог паспрабаваць свае сілы у складанні і аналізе медыятэкстаў. Дадзены майстар-клас можа быць выкарыстаны настаўнікамі- прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі і інш. асобамі, зацікаўленымі пытаннямі медыяадукацыі.

Комікс як сродак фарміравання медыяінфармацыйнай пісьменнасці ў навучанні гісторыі

Таццяна Шумель: "Навукоўцы даказалі, дзеці значна лепш успрымаюць і запамінаюць інфармацыю, атрыманую з малюнка, а не са звычайнага тэксту. Малюнкі спрыяюць запамінанню тэксту. Дык чаму б не скарыстацца менавіта гэтай “карыснасцю” коміксу?"

Інтэрактыўныя дыдактычныя гульні па гісторыі для 5 і 6 класаў.

Прапануем вашай увазе інтэрактыўныя дыдактычныя гульні па гісторыі для 5 і 6 класаў, створаныя Алай Пазняковай, настаўніцай гісторыі СШ №10, г. Бабруйск.

6 клас. Раздробленасць Старажытнай Русі: працуем з коміксам. Галіна Руціч

Галіна Руціч, настаўніца гісторыі з СШ №1 г Бярозы, прапануе свой комікс. З ім можна працаваць цэлы ўрок, можна праверыць матэрыял. Знаёмцеся! Цікавую істоту з вялікімі вачыма, вучні Галіны Міхайлаўны назвалі Недагісторык.

Старонкі