Гісторыя

Пантэон Айчыны: цыкл гістарычных нарысаў Вітаўта Чаропкі пра вялікіх беларусаў

Звяртаем увагу настаўнікаў гісторыі, літаратуры і мастацтва на цыкл гістарычных эсэ Вітаўта Чаропкі «Пантэон Айчыны», які ўтрымлівае багата дапаможнага матэрыялу для школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і шмат цікавага для ўсіх аматараў гісторыі.

Расстраляныя літаратары працягваюць жыць ... у кнігах, лекцыях, фільмах і на ўроках літаратуры і гісторыі.

Набліжаецца трагічная дата ў гісторыі Беларусі "Ноч паэтаў". Прапануем лекцыі, кнігі, фільмы і рэсурсы пра расстраляных літаратараў. Яны жывуць, пакуль мы іх памятаем.

Сустракайце новы відэапраект “Гісторыя за 5 хвілін”!

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча.

Параўнальны аналіз анімацыйных ролікаў на гістарычную тэматыку

Пошук адказаў на пытанне “Як можна расказаць гісторыю краіны за 5 хвілін?” дазволіць засяродзіцца не толькі на сродках анімацыі з акцэнтам на мову і тэхналогіі медыя, але і навучыць мультыперспектыўнаму бачанню гісторыі.

Візуалізацыя ў падручніках грамадазнаўства

Для ўсіх зацікаўленых пытаннямі сучаснай методыкі навучання грамадазнаўству прапануем матэрыял аўтара вучэбна-метадычнага комплекса па грамадазнаўстве А.Палейкі " Візуалізацыя ў падручніках грамадазнаўства", які выкладзены ў вольны доступ.

Зацікавіць прадметам: новыя практычныя дамаможнікі па гісторыі і грамадазнаўстве

Настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 16 Брэста Галіна Свентухоўская (магістр гістарычных навук, аспірант кафедры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ) і Ілля Юзвук стварылі два практычныя вучэбныя дапаможнікі —“Гісторыя Старажытнага свету ў схемах, табліцах і ілюстрацыях” для 5 класа і зборнік заданняў па грамадазнаўстве для 9—11 класаў.

Гістарычны комікс і навучальны працэс: новы разварот дыскусіі у Расіі

Ці могуць быць запатрабаваныя коміксы як інструмент стварэння нацыянальных культурна-гістарычных міфаў або ў якасці сацыяльных тэрапеўтычных «замоваў» супраць балючых грамадска-культурных траўмаў?

Старонкі