На ўрокі працоўнага навучання (і не толькі): смачныя відэарэцэпты беларускай кухні
Звяртаем увагу на ўнікальны праект «Гатуем з "Будзьма!"», які дазволіць настаўнікам працоўнага навучання не толькі падабраць просты відэарэцэпт беларускай стравы і запрасіць вучняў прыгатаваць яе, але і самім далучыцца да нацыянальнай кухні.
Не сакрэт, што наша беларуская кухня багатая на ўнікальныя стравы. Але ці ведаеце вы хаця б адзін рэцэпт? На ўроках працоўнага навучання вывучаюцца традыцыі беларусаў, у тым ліку і сакрэты прыгатавання нацыянальных страў. У навучальных дапаможніках маецца шэраг рэцэптаў (напрыклад, жур і драчэна), аднак не кожны настаўнік можа прыгатаваць сапраўды аўтэнтычную страву.
«Гатуем з "Будзьма!"» – унікальны праект, які дазволіць настаўнікам не толькі падабраць просты відэарэцэпт беларускай стравы і запрасіць вучняў прыгатаваць яе, але і самім далучыцца да нацыянальнай кухні тут: https://youtube.com/playlist?list=PLp0aOIn3iSMG-YPz0uMjB0KInN7ffCIbp [2]
Назіраць за кухарамі-прафесіяналамі, якія ствараюць кулінарны далікатэс, не толькі цікава, але і вельмі смачна! Так і хочацца пайсці і што-небудзь прыгатаваць, напрыклад, амлет з грыбамі ад каралевы Марысенькі ці бігас па рэцэпту Ягайлы. Ммм! Пальчыкі абліжаш!
Смачна есці!