Партал Нашыя Дзеткі

Партал Нашыя Дзеткі – унікальны некамерцыйны рэсурс, створаны ў дапамогу сем'ям, якія гадуюць сваіх дзяцей па-беларуску. Створаны бацькамі для бацькоў і педагогаў дашкольнікаў.



  • арыгінальныя й адаптаваныя артыкулы
  • гульні ды забаўкі (тэксты дзіцячае літаратуры, музыка, слайды, флэш-анімацыя);
  • даведкавая інфармацыя пра ўстановы дашкольнае, школьнае й пазашкольнае адукацыі;
  • кансультацыі адмыслоўцаў: знаўцаў груднога кармленьня, мэдыкаў, праўнікаў, мовазнаўцаў ды інш.;
  • зьвесткі пра тавары ды паслугі, водгукі спажыўцоў;
  • форум для сумеснага абмеркаваньня надзённых праблемаў;
  • афіша падзеяў і імпрэзаў;
  • анансаваньне ды справаздачы пра рэальныя сустрэчы, фатасэсіі ды інш.;
  • віншаваньні, прыватныя паведамленьні ды інш.;
  • супольныя й прыватныя фотагалерэі;
  • спасылкі на рэсурсы дзіцячае ды беларускае тэматыкі;
  • бонусы сайта: беларускія подпісы да форумаў, конкурсы ды інш.

Глядзіце http://dzietki.org