Ці можам мы палепшыць грамадства, у якім жывём, клікаючы з розумам?

Выйшла другое (абноўленае) выданне Вучэбнай праграмы ЮНЕСКА па медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці для педагогаў і навучэнцаў

 

 


Анатацыя
Пастаўшчыкі інфармацыі, такія як бібліятэкі, архівы, музеі, медыя і кампаніі, якія займаюцца лічбавай камунікацыяй, могуць садзейнічаць інклюзіўнаму і ўстойліваму развіццю. Аднак яны не заўсёды адпавядаюць гэтаму ідэалу, што стварае пэўныя цяжкасці для іх карыстальнікаў. Пастаўшчыкі інфармацыі ўсіх тыпаў прадстаўляюць шырокі спектр магчымасцяў для рэалізацыі бесперапыннага навучання, але, у той жа час, звязаны з такімі праблемнымі з'явамі, як распаўсюджванне дэзінфармацыі і некарэктнай інфармацыі, прапаганда нянавісці, парушэнне недатыкальнасці прыватнага жыцця і інш.
Медыйная і інфармацыйная пісьменнасць прадстаўляе сабой набор кампетэнцый, якія дапамагаюць людзям максімальна выкарыстоўваць названыя перавагі і мінімізаваць магчымую шкоду. Кампетэнцыі, якія складаюць МіП, дазваляюць крытычна і эфектыўна ўзаемадзейнічаць з разнастайным кантэнтам, тымі актарамі і структурамі, якія гэты кантэнт ствараюць і распаўсюджваюць, з лічбавымі тэхналогіямі.Такія магчымасці неабходны ўсім людзям, незалежна ад іх узросту ці роду заняткаў.
Гэта Вучэбная праграма змяшчае структураваную мадэль кампетэнцый у вобласці медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці і навучальныя модулі для выкладчыкаў і навучэнцаў, якія ахопліваюць шырокі дыяпазон кампетэнцый, якія неабходны для таго, каб арыентавацца ў сучаснай камунікацыйнай экасістэме. У праграме таксама паказана, як медыйная і інфармацыйная пісьменнасць звязана з шэрагам актуальных пытанняў і праблем, такіх як штучны інтэлект, адукацыя ў галіне лічбавага грамадзянства, адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця, фарміраванне культурнай кампетэнтнасці, экспанентны рост дэзінфармацыі і некарэктнай інфармацыі. Эфектыўнае выкарыстанне Праграмы можа дапамагчы кожнаму значна павысіць свой узровень медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці, а таксама стаць выкладчыкам гэтага віду пісьменнасці.


Думкі аб вайне ўзнікаюць у галовах людзей, таму ў свядомасці
варта ўкараняць ідэю абароны міру.
Статут ЮНЕСКА



Структура і змест выдання

ЧАСТКА 1
Вучэбная праграма і рамкі кампетэнцый
ЧАСТКА 2
Модулі.
Модуль 1. Установачны модуль: увядзенне ў медыйную і інфармацыйную пісьменнасць і іншыя ключавыя паняцці
Модуль 2. Паняцце інфармацыі і тэхналогій
Модуль 3.Навукова-даследчая дзейнасць, інфармацыйны цыкл, апрацоўка лічбавай інфармацыі, інтэлектуальная ўласнасць
Модуль 4. Кампетэнцыі медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці, неабходныя для супрацьдзеяння некарэктнай інфармацыі, дэзінфармацыі і распальванню варажнечы: у абарону ісціны і міру
Модуль 5. Аўдыторыя як грамадзяне
Модуль 6. Рэпрэзентацыя ў медыя і інфармацыі: акцэнт на гендэрнай роўнасці
модуль 7. Уплыў медыя і тэхналогій на кантэнт
Модуль 8. Канфідэнцыяльнасць, абарона даных і чалавек
Модуль 9. Магчымасці і выклікі інтэрнэту
Модуль 10. Рэклама і медыйна-інфармацыйная пісьменнасць
Модуль 11. Штучны інтэлект, сацыяльныя медыя і кампетэнцыі МІП
Модуль 12. Лічбавыя медыя, гульні і традыцыйныя медыя
Модуль 13. Медыя, тэхналогіі і мэты ўстойлівага развіцця: кантэкст МІП
Модуль 14. Камунікацыя і інфармацыя, МІП і навучанне - выніковы модуль

Кнігу на рускай мове можна спампаваць тут: https://iite.unesco.org/wp-content/uploads/2022/06/UNESCO-Curriculum-on-Media-and-Information-Literacy_2_rus.pdf