Навучанне ў час пандэміі. Чым дапаможа вучням і настаўнікам платформа eior.by?

У 2020/2021 навучальным годзе ў Беларусі быў створаны Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (рэжым доступу: https://eior.by/), задача якога дапамагчы вучням у дыстанцыйным вывучэнні матэрыялу, а таксама скарыстацца для ўдасканалення ведаў і ўменняў па асобным тэмам.

 

 

У меню рэсурса можна абраць клас, вучэбны прадмет і тэму навучальнага занятку, па якой прапануюцца відэафрагмент з тлумачэннем настаўнікам новага матэрыялу і тэст для самаправеркі па ім.

Напрыклад, выберам: 

  • Беларуская літаратура”. 9 клас. Уладзімір Караткевіч. «Дзікае паляванне караля Стаха».

https://eior.by/upload/info-oso/bellit/9kl/%D0%91%D0%9B%D0%A009_0424.mp4

 

Выкарыстанне кантэнту платформы магчыма для арганізацыі наступных відаў дзейнасці:

  • забеспячэнне дыстанцыйнага навучання тых школьнікаў, якія па аб'ектыўных прычынах не могуць наведваць навучальныя заняткі (захворванне, каранцін, санаторнае лячэнне і інш.);
  • выкарыстанне настаўнікам на ўроках для арганізацыі дзейнасці вучняў (прагляд і абмеркаванне пэўнага фрагмента, выкананне заданняў да яго, рашэнне тэста);
  • выкарыстанне па схеме “перавернутага навучання” (навучэнцы дома глядзяць відэаролік і рыхтуюць свае адказы на пытанні і заданні, што ўтрымліваюцца ў ім, у класе адбываецца іх абмеркаванне, арганізоўваецца дыскусія);
  • выкарыстанне навучэнцамі для падрыхтоўкі да ўрока абагульнення і кантролю ведаў і ўменняў па раздзеле (навучэнцы дома вырашаюць тэставыя заданні да відэаролікаў, рыхтуюцца да праверачнай работы, заліку);

Якія дзеянні неабходна распачаць для арганізацыі працы з платформай АІАР:

  • Азнаямленне навучэнцаў з платформай (дзе знаходзіцца, якія матэрыялы размешчаны, як арганізаваны пошук);
  • Настаўніку неабходна паглядзець матэрыялы платформы загадзя, на этапе планавання навучальнага працэсу (выбраць фрагменты і заданні для ўключэння ў працэс навучання, для вызначэння хатняга задання, для дыферэнцыяцыі навучання і інш.);
  • Настаўнік павінен звярнуць увагу навучэнцаў на відэаролікі на тэму, па якой яны рыхтуюцца да алімпіяды, навукова-практычнай канферэнцыі, праектнай дзейнасці.