
Калегі! Памятайма, што грамадазнаўства - гэта практычны прадмет, а не тэарэтычны. Менавіта ён павіен дапамагчы нашым вучням сацыялізавацца і стаць грамадзянамі Беларусі.
Таму пранануем наступныя матэрыялы:
1. Інтэрактыўная гульня - імітатар "Гэта зусім не класна" (Падлетак і міліцыя)
2. Ну каму ўжо вельмі хочацца тэорыі - відэаматэрыялы "Правы чалавека" з серыі "Простымі словамі пра складанае".
У гульні выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя і пазнавальныя магчымасці навучэння правам чалавека. Гульня скірована на тое, каб дапамагчы дзецям зацікавіцца асноўнымі прынцыпамі правоў чалавека: павагі да чалавечай годнасці, права на правасуддзе, вяршэнства закона, даведацца пра правы дзяцей і канстытуцыйныя правы грамадзяніна Беларусі.
Персанажы гульні (Юрась і Кастусь, за якіх гуляюць вучні) трапляюць ў складаную сітуацыю, ім даецца важная інфармацыя ад праваабаронцы пра іх правы і бяспеку. Праходзячы гульню, яны сутыкаюцца з неабходнасцю зрабіць пэўны выбар, які патрабуе ад іх дакладнага аналіза сваіх дзеянняў.
Вучань можа атрымаць 10 розных вынікаў праходжання ў залежнасці ад таго, ці спрачаўся ён на вуліцы з міліцыянтам і хапаў яго за руку, ці паказаў ён у пастарунку сваю петарду, ці ўважліва прачытаў складзены пратакол, як паводзіў сябе персанаж падчас гутаркі са следчым (якія залежаць ад таго, ці карыстаўся сваім правам не сведчыць супраць сябе). У персанажа ёсць 10 вынікаў праходжання гульні і 4 фіналы.
На працягу ўсёй гульні ставіцца пытанне аб ключавым моманце бяспекі дзяцей – веданні сваіх правоў. Гэта добрая магчымасць абмеркаваць разам з дзецьмі іх правы і патлумачыць, як яны могуць дапамагчы іншым дзецям, якія апынуліся ў кантакце з праваахоўнымі органамі.
Абмяркуйце правы дзяцей, як яны выкладзены ў Канвенцыі ААН, і як яны выконваюцца альбо парушаюцца ў гульні:
- Ты маеш права ведаць свае правы! Дарослыя таксама павінны ведаць правы дзяцей (асабліва праваахоўнікі і настаўнікі), каб лепш іх абараняць.
- Дзеці маюць права на абарону ад усіх відаў гвалту. Гэтаезначыць, што дарослые не маюць права зневажаць дзяцей, негатыўна ставіцца да іх учынкаў на падставе прадузятасці.
- Справядлівасць. Дзеці маюць права на юрыдычную дапамогу, на справядлівы разбор у рамках прававой сістэмы, якая б улічвала іх правы і інтарэсы. Гэта значыць, што дзеці знаходзяцца ў працэсе развіцця і фармавання свайго светапогляду і недапушчальна стыгматызаваць іх як правапарушальнікаў.
- Удзел. У цябе ёсць права выказваць сваё меркаванне і права на тое, каб дарослыя выслухалі цябе і адказна паставіліся да твайго меркавання.
- Ты маеш права на інфрмацыю, якая дапаможа табе пачувацца і жыць добра. Ты маеш права на гульні і да т.п.
Настаўнік можа пагутарыць з дзецьмі пра тое, што яны могуць зрабіць у рэальным свеце, каб абараніць свае правы альбо дапамагчы іншым дзецям, чыя правы парушаны. Дайце дзецям інфармацыю аб розных беларускіх недзяржаўных арганізацыях, якія займаюцца гэтымі пытаннямі: Беларускі Хельсінскі камітэт, Праваабарончы цэнтр Вясна, Прававая дапамога насельніцтву, Human constanta і інш.
Пачаць гуляць https://paletizma.itch.io/thatsnotcool
Спампаваць гульню
Download (для Win i Mac)
2. Відэаматэрыялы па грамадазнаўстве "Правы чалавека" з серыі "Простымі словамі пра складанае".
Як выкарыстаць цяпер (у тым ліку на перакуленае навучанне, дыстанцыйнае навучанне):
- 9 клас: - актуалізацыя ведаў пра правы чалавека на ўрок "Правы і адказнасць непаўналетніх" - работа ў тэхніцы стоп-кадр- вучні адказваюць на пытанне, потым адбываеца параўнанне з адказам эксперта і абмеркаванне;
- на паўтарэнне пры падрыхтоўцы да ўрока абагульнення па ІІІ раздзеле "Чалавек, грамадства, дзяржава": аргументацыя ўласнага пункта гледжання - згодны/згодны, разгорнуты каментар на адказ эксперта з выкарыстаннем розных крыніц інфармацыі, самаправерка ведаў, падрыхтоўка да кантроля ведаў
- 10 і 11 клас - выкарыстанне пры падрыхтоўцы да заключнага этапа алімпіяды па грамадазнаўстве