Нататкі таткі. Песні і мінусоўкі для дзяцей на вершы Андрэя Хадановіча

Дзеці з тэатральнага гуртка "Гульня ў тэатр"запісалі дыск дзіцячых песен на вершы Андрэя Хадановіча. Музыку напісала Ганна Бабік, аранжыроўку зрабіў Павал Васькоўскі. Гэты дыск мае як запіс песен, так і фанаграмы. Яго можна выкарыстаць для дзіцячых святаў, летнікаў, урокаў беларускай мовы і, вядома, разам з дзеткамі спяваць дома. А словы можна спампаваць тут
Вялікі дзякуй маладым выканаўцам і іх настаўніцы Аліне Ваўранюк. 

Вось што яна распавяла
– У свой час, калі пачулі пра кніжку “Нататкі таткі” Андрэя Хадановіча, вырашылі запрасіць яго на сустрэчу дыскусійнага клуба «АБ-БЫ» ( грамадскае аб'яднанне беларусаў Беласточчыны - nastaunik.info). Ён прыехаў, прывёз гэтыя “Нататкі таткі”. Мы былі ў такім захапленні ад гэтых вершаў, што звярнуліся, як заўсёды, да Ані Бабік (Аня - педагог дашкольнага выхавання) – яна наш такі кампазітар. Яна сама выбрала вершы, якія ёй падыходзілі, і склала музыку.  І ў выніку аб’яднанне «АБ–БА» выдала дыск з песнямі на вершы Андрэя Хадановіча з кнігі “Нататкі таткі”. Музыка аўтарства Ганны Бабік. Дыск далучаны да шостага нумара метадычнага часопіса “Беларускі настаўнік”.