Міжнарожная школа медыяадукацыі Media Literacy Camp - 2019

Беларускія настаўнікі прымаюць удзел у Міжнароднай школе медыяадукацыі у Швецыі ўжо шосты раз. На запрашэнне ўніверсітэта Карла Лінея ў г. Кальмар адправіліся 7 педагогаў і журналіст.  Беларусы сёлета адабралі для школы моладзь. Менавіта яна будзе мяняць нашу школу да лепшага.  Школа праходзіць з 1 па 6 красавіка 2019 г. Навінкі, карысныя для настаўніка, транслююца ўдзельнікамі школы ў суполку "Медыяадукатар" на фэйсбуку. Акрамя таго, удзельніца школы Святлана Іванюшына вядзе падрабязны дзённік падзей школы, запісвае ўсё карыснае, што могуць запазычыць медыяпедагогі ў сваіх калег з Швецыі, Грузіі, Малдовы і Украіны. 
Матэрыялы школы будуць з'яўляцца на нашым партале паступова, як удзельнікі вернуцца ў Беларусь.