Як намі маніпулююць мапы. Практыкаванне з медыяадукацыйным зместам

Практыкаванне можна правесці на ўроку геаграфіі, а таксама падчас класнай гадзіны.

Мэта: вучні даведаюцца, як ствараюцца стэрэатыпы і як гэтыя стэрэатыпы ўплываюць на ўяўленні пра свет, палітыку, эканоміку, узаемаадносіны і паводзіны людзей

Ключавое пытанне: Ці можна назваць Беларусь невялікай еўрапейскай краінай?

Абсталяванне: Геаграфічная мапа свету або яе выява, выведзеная на інтэрактыўную дошку ці экран. Смартфоны ці планшэты (па адным на групу 4-5 чалавек).

План занятку.

  1. Звярніце ўвагу вучняў на мапу свету. Патлумачце, што большасць людзей з дзяцінства прызвычаіліся да выгляду мапаў, якія знаходзіліся у кабінеце геаграфіі, атласах, у інтэнэце на старонцы Google Maps (https://maps.google.com).

Там свет выглядае прыкладна аднолькава. Прыблізна так.


Крыніца: https://maps.yandex.ru

  1. Папрасіце вучняў вызначыць на на вока, ў колькі разоў Расія больш за Бразілію?
    Папрасіце, параўнаць плошчу Афрыканскага кантыненту і Расіі. Выказаныя гіпотэзы запішыце на дошцы.
  2. Аб’яднайце вучняў у групы па 3-5 чалавек і дайце заданне з дапамогай сваіх смартфонаў знайсці плошчы гэтых краін і Афрыкі ў адкрытых інтэрнэт-крыніцах і параўнаць іх.  Вынікі запішыце на дошцы. (Бразілія (8,5 млн. км²), Расія (17,1 млн. км²), Афрыканскі кантынент 29,2 млн км²)
  3. Запытайце, чаму нас падманваюць мапы? Чаму сапраўдныя плошчы краін не адпавядаюць іх выявам на мапе? Прапануйце абмеркаваць гэтыя пытанні ў групах і выказаць гіпотэзы. Пасля адказаў вучняў правядзіце падсумаванне і патлумачце яшчэ раз. (У залежнасці ад часу, адведзенага на практыкаванне, вы можаце папрасіць вучняў знайсці тлумачэнне ў інтэрнэце)
    Тлумачэнне: Вядома, што Зямля мае форму шара, яе паверхню на плоскім лісце паперы можна намаляваць толькі са скажэннямі. Існуюць некалькі падыходаў у картаграфіі, якімі можна праецыраваць сферу на плоскі экран, кожны з якіх мае свае перавагі і недахопы. Карты Google досыць блізкія да праекцыі Меркатара. Уявіце цыліндр, надзеты на Зямны шар, якога Зямля дакранаецца на экватары. Пры гэтым на ім кавалачак за кавалачкам малююцца аб'екты нашай планеты. Гэтая праекцыя набліжана да рэальнасці. Тым не менш, яна мае скажэнне плошчаў аб'ектаў: чым далей ад экватара мы глядзім, тым большым здаецца аб’ект.
    Гэта найбольш бачна на прыкладзе Грэнландыі з-за яе паўночнага размяшчэння. У рэчаіснасці, у параўнанні з Афрыкай, Грэнландыя выглядае вось так:

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/575460-r3l8t8d-1000-888.jpg

Крыніца: Мапа з сайта adme.ru

А вось “маленькі” В’етнам, перанесены на Еўрапейскую шырату, выглядаў бы так:

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/map_6.jpg

Крыніца: http://slon.ru/world/karty_pretknoveniya_gde_nakhoditsya_rossiya-1119927...

  1. Калі маеце ў класе інтэрнт, інтэрактыўную дошку ці экран, выканайце заданне "Mercator Puzzle", размешчанае на старонцы
    https://bramus.github.io/mercator-puzzle-redux/

Гэта інтэрактыўнуя гульня – пазл, якую прыдумалі, каб паказаць, як мапа ўводзіць людзей у зман адносна памераў і адлегласцяў. Гульня «Адгадай, якая краіна» дазваляе рухаць краіны, і адразу бачыць, як мяняюцца іх памеры.

Заўвага: (Пры абмежаваным часе не ўроку гэтая гульня можа быць дамашнім заданнем)

  1. Абмяркуйце, як мапы свету, якія мы бачым з дзяцінства, фарміруюць наша ўяўленне пра свет.
  2.  Разгледзьце іншую мапу свету ў праекцыі Гала-Петэрса. У аснову яе пакладзены прынцып роўнавялікасці – г.зн. яна рэальна адлюстроўвае плошчы, хаця таксама мае іншыя скажэнні.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/6-petersmap2.jpg

http://static.naukas.com/media/2012/05/6-PetersMap2.jpg

Параўнайце дзве мапы, выкананыя з выкарыстаннем розных картаграфічных прынцыпаў. Як адрозненні ў выявах адлюстроўваюцца на нашых палітычных поглядах? Ці можа гэта ўплываць на эканоміку?

(Калі у вас ёсць глобус, вучні могуць даследаваць і яго, як найбольш дасканалую мадэль Зямлі)

  1. Для пацверджання адказаў вучняу прывядзіце некалькі прыкладаў пра наступствы, звязаныя з закладзенымі мапамі стэрэатыпамі:
  • Людзі вельмі лёгка рэагавалі на ілюзіі, якія выкарыстоўвалі палітыкі, апелюючы да тых ці іншых картаграфічных праекцый. На Захадзе палохалі абывацеля велізарным Савецкім Саюзам, еўрапейцам падабалася, што Еўропа па памерах амаль роўная ЗША, а савецкія прапагандысты лёгка тлумачылі правалы сельскагаспадарчай палітыкі геаграфічным становішчам.
  • Паглядзеўшы на мапу Гала-Петэрса, расіяне ўбачылі сябе не як вялікую краіну, а як вузкую палоску сушы, рзмешчаную ўздоўж Паўночнага Ледавітага акіяну, дзе ў кепскіх прыродных умовах жывуць 140 мільёнаў людзей. Тэорыі змоваў, і іншыя маніпулятыўныя тэорыі, навязаныя СМІ, паводле якіх “ворагі” хочуць захапіць расійскія тэрыторыі, сталі выглядаць не зусім праўдападобнымі. Затое Афрыка, якая знаходзіцца ў самым цёплым поясе планеты, з яе прыроднымі багаццямі магла б стаць самым прывабным месцам.
  • Зусім нядаўні прыклад. У фінскі горад Поры на міжнародны злёт FICC-Rally не даехала каля 300 удзельнікаў з Францыі і Гішпаніі. Прычынай сталі падзеі ў Данбасе. Госці з Францыі патлумачылі, што Поры знаходзіцца на такой жа адлегласці ад Масквы, як і Україна і яны непакояцца ў сувязі з непрадказальнай сітуацыяй з усходняга боку фінскай мяжы. (Крыніца: http://yle.fi/uutiset/sezd_lyubitelyei_puteshestvii_na_avtofurgonakh_v_p...)

Інфармацыя для даведкі: ЮНЕСКА і ААН карыстаюцца мапай Гала-Петэрса, якая менш скажае рэчаіснасць. Некаторыя краіны, прыкладам, Вялікабрытанія, стараюцца выкарыстоўваць мапу Гала-Петэрса ў навучальным працэсе. Гэта звязана з тым, што ў апонші час людзі сталі больш уплаваць як на палітыку, так і на экономіку і не павінны пераносіць засвоеныя праз мапы стэрэатыпы на асабістае стаўленне да рэальнага свету.

  1. Вярніцеся да ключавога пытання: калі Беларусь называюць маленькай еўрапейскай краінай, гэта праўда ці стэрэатып? Чаму? Дайце 3-5 хвілін на абмеркаванне ў групах. Прымайце любыя аргументаваныя адказы. (Добра, калі дзеці здагадаюцца, падглядзець у інтэрнэце плошчы іншых еўрапейскіх краін і даведаюцца, што Беларусь займае 12 месца, а калі браць пад увагу і тыя краіны, якія часткова знаходзяцца ў Еўропе, як Расія і Казахстан, то Беларусь займае 14-е месца па плошчы сярод 50 краін).
    Гл. інфаграфіку: 5 фактаў, чаму Беларусь нельга называць маленькай еўрапейскай краінай.
  2. Падсумаванне: рэчы могуць быць не такімі, якія нам здаюцца на першы погляд  

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/risunok1.gif

Гэтую выяву стварыў Эдвард Г. Адэльсан з Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута. Прыгледзьцеся да квадратаў, пазначаных літарамі А і В. Ці ёсць розніца паміж адценнямі колеру двух квадратаў? Адказ можаце знайсці тут

 

Крыніца: http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/93/Optical_illusion_greysquares.gif

 

Склала Тамара Мацкевіч.

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif