«Прапаганда ваяўнічага антысемітызму як напрамак ідэалагічнай палітыкі гітлераўскага рэжыму»

Мадэль урока – пераможца ўкраінскага конкурсу урокаў па гісторыі Украіны, сусветнай гісторыі, курсаў «Чалавек і свет», «Чалавек і грамадства» з элементамі медыяадукацыі і медыяпісьменнасці

Распрацавала Святлана Губіна, старэйшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарнай адукацыі Харкаўская акадэміі бесперапыннай адукацыі.

Мэта ўрока: азнаямленне з гісторыяй узнікнення прапаганды; прымяненне ведаў аб сістэме ідэалагічнай палітыкі нацысцкай улады для вырашэння новых пазнавальных і практычных задач; фарміраванне крытычнага мыслення; развіццё аналітычных здольнасцяў; удасканаленне навыкаў правядзення гістарычнага даследавання; выхаванне нецярпімасці да розных праяў дыскрымінацыі і здольнасці свядома адсочваць ўплывовасць прапаганды ў сучаснасці.

Задача ўрока  засвоіць новыя паняцці і тэрміны; прааналізаваць крыніцы нацысцкай прапаганды антысемітызму; вызначыць ролю прапаганды ў палітыцы гітлераўскай Германіі, тлумачыць вынікі яе ўздзеяння на нямецкае грамадства і лёс еўрапейскага яўрэйства; выявіць агульныя рысы антыяўрэйскай палітыкі нацыстаў і сучасных прапагандысцкіх тэхналогій.

Спампаваць распрацоўку на medialiteracy.org.ua