Матэрыялы, дасланыя на конкурс «Ноўтбук актыўнаму настаўніку»

На конкурс, тэмай якога стала медыяадукацыя, былі заяўлены 32 матэрыялы. 12 – у намінацыі «Медыяадукацыя на ўроку», 16 – у намінацыі «Медыяадукацыя па-за ўрокам», 4 – у намінацыі «Медыяпісьменная сям’я».

Медыяадукацыя на ўроку

1. Наталля Бартошык: «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР» – распрацоўка ўрокаў гісторыі для 10 класа 
2. Святлана Вячорка. «Абагульненне па тэме "Назоўнік"»: распрацоўка ўрока беларускай мовы для 4 класа 
3. Людміла Гурыновіч. «Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Наш край у 1921–1931 гг.»: распрацоўка ўрока гісторыі для 10 класа 
4. Алена Каледнік. «Словосочетание. Строение и грамматическое значение словосочетания»: распрацоўка ўрока рускай мовы для 8 класа 
5. Людмiла Каралёва. «Радыеактыўнасць»: распрацоўка перавернутага ўрока фізікі для 11 класса 
6. Наталля Катчанка. «Mass Media»: распрацоўкі ўрокаў англійскай мовы для 10 класа 
7. Тамара Кавалеўская. «A Friendship story»: распрацоўка ўрока англійскай мовы для 7 класа 
8. Ала Ляховіч. «Вучымся чытаць: правільна, бегла, асэнсавана»: адукацыйны электронны рэсурс-трэнажор для фармавання чытацкіх навыкаў 
9. Наталля Мілішкевіч. «Утварэнне старажытнарускай дзяржавы»: распрацоўка ўрока сусветнай гісторыі для 6 класа 
10. Галіна Мінкевіч. «Поўна хата экспанатаў»: распрацоўка музейнага ўрока беларускай мовы для 8 класа па тэме «Дапаўненне. Спосабы яго выражэння і віды» 
11. Марк Перавалаў. «Рашэнне задач па тэме "Плошча фігуры"»: распрацоўка ўрока геаметрыі для 8 класа 
12. Галіна Сухава. Урокі па творах Міколы Гусоўскага і Івана Чыгрынава: распрацоўкі ўрокаў беларускай літаратуры для 9 і 11 класа 

Медыяадукацыя па-за ўрокам

1. Валянціна Бурко. «Робім здаровы выбар»: распрацоўка пазакласных  заняткаў для вучняў 7–9 класаў 
2. Ларыса Валынец, Таццяна Войтка. «Мабiльны дадатак для Android "Смаргонi"»: праектная распрацоўка падарожнага даведніка 
3. Аляксандр Гарны. Медыя-азбука «Адно імя на ўсіх»: распрацоўка інтэлектуальнай гульні для 6–11 класаў 
4. Мікола Жуковіч. «Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры»: дапаможны матэрыял для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 
5. Вольга Жыткая. «Медыйны настаўнік – медыйнаму вучню»: праект па выкарыстанні медыя ў педагагічнай дзейнасці і фармаванні медыйнай пісьменнасці ў вучняў 
6. Наталля Клімянкова. «Праяві сябе і будзь паспяховым»: распрацоўка тэматычнай класнай гадзіны ў 8 класе 
7. Ала Лазіцкая. «Медыяадукацыя як сродак фарміравання інфармацыйнай граматнасці вучняў»: распрацоўка майстра-класа для педагогаў і бацькоў 
8. Павел Лічэўскі. «Рэкламныя медыя: “за” і “супраць”»: распрацоўка пазакласных заняткаў для 8–10 класаў 
9. Юры Мянькоў. «Гадуем беларусаў-патрыётаў»: праект – апісанне педагагічнага досведу 
10. Галіна Навічэнка, Аляксандр Шыла. «Аляксей Чарткоў. Невядомыя старонкі біяграфіі»: распрацоўка класнай гадзіны для 7 класа 
11. Іван Пясенка. «Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены»: блог школьнага кінаклуба 
12. Лідзія Раманчук. «У здаровым целе – здаровы дух»: распрацоўка класнага мерапрыемства для старшакласнікаў у жанры тэлепраграмы «Выбар» 
13. Кацярына Сабалеўская. «Мая родная старонка Чашніччына»: распрацоўка школьнага мерапрыемства ў фармаце вуснага часопіса 
14. Галіна Скарына. «У дапамогу вучню»: электронны дапаможнік па беларускай літаратуры для 8–11 класаў 
15. Таццяна Хачанкова. «Праца прэс-цэнтра гімназіі»: апісанне досведу і перспектыў 
16. Тамара Цішкевіч. «Птушка года – вушастая сава»: распрацоўка пазакласнага мерапрыемства для 2 класа 

Медыяпісьменная сям’я

1. Надзея Гарэцкая. «Навука. Па-беларуску. Адпаведна Бібліі»: электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс з распрацоўкамі заняткаў для дзяцей-хрысціян 
2. Лявон Карповіч. «Роздум перад бацькоўскім сходам»: прапановы па арганізацыі бацькоўскага сходу 
3. Вольга Крусь. «Бацькі.BY»: выхаваўчы праект для існых і будучых бацькоў-беларусаў 
4. Алена Панкратава. «Бабуліна навука, або смачна есці!»: праект у рамках школьнага медыягуртка