Статут ТБШ

 

Статут ТБШ

Прыняты Устаноўчай Асамблеяй Таварыства беларускай школы 22 сакавіка 1996 года

Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 30 жніўня 1996 года

Пасведчанне аб рэгістрацыі №0760.

 

Змяненні і дапаўненні ў Статут унесены Асамблеяй 29 мая 1999 года

Перарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 30 верасня 1999 года

Пасведчанне аб рэгістрацыі №00738.

 

Змяненні і дапаўненні Статута унесены Асамблеяй 23 ліпеня 2003 года

Змяненні і дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

 

Змяненні і дапаўненні Статута унесены Асамблеяй 22 студзеня 2005 года

Змяненні і дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 02 сакавіка 2005 года

 

С Т А Т У Т РЭСПУБЛІКАНСКАГА ГРАМАДСКАГА АБ'ЯДНАННЯ 
«ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ»

г. Мінск, 2005 год 

1.Агульныя палажэнні

1.1. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай школы» (далей па тэксту – ТБШ ) — добраахвотная грамадская культурна-асветная арганізацыя, якая аб'ядноўвае грамадзян з мэтай садзейнічання фарміраванню нацыянальнай адукацыйнай сістэмы ўсіх узроўняў (ад дашкольных да вышэйшых навучальных i выхаваўчых устаноў), захаванню i развіццю беларускай культуры, традыцый і духоўнасці.

1.2. Назва арганізацыі: Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы»; на рускай мове — Республиканское общественное объединение «Товарищество белорусской школы ».

1.3. ТБШ дзейнічае ў адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.01.1999 №2, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях», іншымі актамі дзеючага заканадаўства і гэтым статутам.

1.4.ТБШ дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

1.5. Прадметам дзейнасці ТБШ з'яўляецца культурна-асветная праца па развіцці беларускамоўнага навучання i выхавання.

1.6. ТБШ можа мець сваю сімволіку, узоры якой зацвярджае Асамблея.

1.7. ТБШ з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку, штампы вызначанага узору, самастойны бухгалтарскі баланс i разліковыя рахункі ў банкаўскіх установах (у тым ліку валютныя ); ад свайго імя выступае ва ўзаемаадносінах з юрыдычнымі i фінансавымі асобамі.

1.8.Юрыдычны адрас: 220039 г.Мінск, вул. Варанянскага, д. 7А, п. 720.

2.Мэта, задачы i метады дзейнасці

2.1. Асноўнай мэтай ТБШ з'яўляецца: садзейнічанне стварэнню сучаснай сістэмы нацыянальнай асветы i адукацыі, спрыянне развіццю адукацыі на беларускай мове, культурна-асветная праца сярод дзяцей, моладзі i дарослых дзеля фарміравання ў ix нацыянальнай свядомасці i засваення iмi агульначалавечых каштоўнасцей.

2.2. Задачамі ТБШ з 'яўляюцца:

  • правядзенне паслядоўнай працы з бацькамі, дзецьмі, настаўнікамі, дырэктарамі школ, супрацоўнікамі аддзелаў адукацыі i культуры, накіраванай на росквіт нацыянальнай школы;
  • аказанне метадычнай дапамогі ў працы існуючых i садзейнічанні адкрыццю новых класаў i школ з беларускай мовай навучання на аснове нацыянальных праграм i падручнікаў;
  • пашырэнне ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ролі беларускага фальклору, мастацтва, гісторыі.

2.3. Доўгатэрміновая задача ТБШ — спрыянне распрацоўцы i рэалізацыі канцэпцыі беларускай нацыянальнай школы ў рэчышчы комплекснай адукацыйнай праграмы «Еўрапейская школа XXI стагоддзя» праз выкананне сістэмы прыярытэтных праектаў. Метады дзейнасці

2.4. ТБШ шчыльна супрацоўнічае з дзяржаўнымі, грамадскімі, прыватнымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь.

2.5. ТБШ стварае педагагічныя лабараторыі, даследчыя i эксперыментальныя асяродкі, часовыя творчыя калектывы з мэтай абнаўлення адукацыйнай практыкі, удзельнічае ў напісанні новага пакалення падручнікаў, дапаможнікаў, метадычных распрацовак на аснове нацыянальных каштоўнасцей i традыцый ды сусветных дасягненняў.

2.6. ТБШ садзейнічае павышэнню кваліфікацыі, падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы педагагічных кадраў, займаецца лекцыйнай i асветнай дзейнасцю сярод насельніцтва.

2.7. Абапіраючыся на найноўшыя дасягненні айчынных i замежных спецыялістаў, ТБШ выпрацоўвае эфектыўныя тэхналогіі навучання; наладжвае выкарыстанне кампутарных i інфармацыйных сістэм з yciм неабходным праграмным забеспячэннем у навучальнам працэсе.

2.8. ТБШ усталёўвае і падтрымлівае сталыя дачыненні з адукацыйнымі цэнтрамі, камісіямі i асацыяцыямі еурапейскіх дзяржаў; ладзіць міжнародныя, рэгіянальныя і мясцовыя канферэнцыі, сімпозіумы, выставы, фестывалі, конкурсы, сацыялагічныя і іншыя даследаванні; праводзіць абмен спецыялістамі, вучнямі і настаўнікамі.

3.Сябры ТБШ, ix правы i абавязкі

3.1. Сябрам ТБШ можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь старэйшы за 16 гадоў, а таксама іншыя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспубліка Беларусь, з ліку, навукоўцаў, педагогаў, навучэнцаў, студэнтаў, ix бацькоў, што маюць дачыненне да навучальна-выхаваўчых устаноў ycix тыпаў ад дашкольных да вышэйшых як з беларускай, так i з іншымі мoвaмi навучання, хто прызнае мэты ТБШ, спрыяе ix ажыццяўленню.

3.2. Прыём сяброў у склад ТБШ, а таксама выхад з яго, ажыццяўляецца першаснымі суполкамі, а пры ix адсутнасці адпаведнымі кіраўнічымі органамі на падставе пісьмовай заявы.

3.3. У ТБШ прадугледжана фіксаванае сяброўства (членства) фізічных асоб. Улік сяброў вядзецца ў адпаведных першасных суполках.

3.4. Сябры ТБШ маюць права выбіраць i быць абранымі па дасягненні 18-ці гадоў у выбарныя органы ТБШ, прымаць удзел у пасяджэннях выбарных органаў з дарадчым голасам, выйсці з ТБШ па асабістаму жаданню.

3.5. Сябры ТБШ абавязаны спрыяць дасягненню мэтаў ТБШ, вызначаных гэтым Статутам, своечасова уносіць сяброўскія складкі, выконваць рашэнні выбарных органаў.

3.6. Сябры ТБШ павінны імкнуцца быць прыкладам ва ўжыванні беларускай мовы ў грамадскіх, службовых i бытавых (сямейных) справах.

4. Структура ТБШ, выбарныя органы i ix функцыі

4.1. Вышэйшым органам ТБШ з'яўляецца Асамблея, якая праводзіцца не менш аднаго разу ў тры гады. Асамблея прымае Статут i іншыя дакументы, уносіць у яго змены i дапаўненні, выбірае Назіральную Раду, Канцылярыю, канцлера, старшыню ТБШ*, яго намеснікаў, Рэвізійную камісію i яе кіраўніка, заслухоўвае i зацвярджае справаздачу Канцылярыі i Рэвізійнай камісіі, зацвярджае асноўныя накірункі дзейнасці, вырашае іншыя пытанні. Нечарговая Асамблея склікаецца Канцылярыяй, цi з патрабавання не менш чым адной трэці рэгіянальных арганізацый ТБШ, або Рэвізійнай камісіяй. Час i месца Асамблеі, нормы прадстаўніцтва, парадак абрання дэлегатаў вызначае Канцылярыя. Асамблея правамоцна прымаць рашэнні пры наяўнасці больш як 1/2 абраных дэлегатаў. Рашэнне лічыцца правамоцным, калі за яго прагаласавала большасць прысутных дэлегатаў. Пасяджэнні Асамблеі праводзіць старшыня або адзін з яго намеснікаў.

4.2. Кіраўнічым органам ТБШ паміж Асамблеямі з'яўляецца Канцылярыя, якая збіраецца па меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз у два месяцы. Канцылярыя вырашае статутныя задачы ТБШ, зацвярджае каардынатараў праектаў, стварае кaмicii i іншыя рабочыя органы, пры неабходнасці ўносіць змены i дапаўненні ў Статут, якія датычацца зменаў дзеючага заканадаўства, прымае сімволіку, пячаткі, формы бланкаў, кіруе паўсядзённай працай па вырашэнні задач ТБШ. Пасяджэнні Канцылярыі праводзіць канцлер або старшыня ці адзін з яго намеснікаў*, пры наяўнасці больш паловы сяброў. Рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала 2/3 прысутных сяброў.

4.3. Аснова ТБШ — першасныя суполкі (бацькоўскія камітэты, гурткі беларусазнаўства і г.д.), якія могуць аб'ядноўвацца ў раённыя, гарадскія і абласныя аддзяленні. Кіраўнічымі органамі ix з'яўляюцца адпаведныя канферэнцыі, якія выбіраюць выканаўчы сакратарыят, яго старшыню i ____________________ Асамблеяй прыняты змяненні і дапаўненні, у тым ліку па тэксту Статута зменена пасада кіраўніка на «Старшыню», словы «віцэ-прэзідэнт» на «намесніка Старшыні» (пратакол ад 23.08.2003 г.). Намеснікаў, рэвізійную камісію, заслухоўвае іх справаздачы, вырашае іншыя пытанні, што знаходзяцца ў іх кампетэнцыі, i кіруюцца дадзеным статутам. Першасныя суполкі ствараюцца паводле тэрытарыяльнага i вытворчага прынцыпаў пры наяўнасці не менш чым трох сяброў ТБШ. Раённыя (абласныя, гарадскія) аддзяленні ствараюцца ўстаноўчымі канферэнцыямі дэлегатаў адпаведных ніжэйшых структурных адзінак (не менш трох).

4.4. Канцылярыя TБШ можа рэгістраваць структурныя аддзяленні, калі выкананы ўмовы іх стварэння, прадугледжаныя п. 4.3,

4.5. Па просьбе аддзялення Канцылярыя вырашае пытанне надання яму права юрыдычнай асобы. 4.6. Абласныя, раённыя, гарадскія аддзяленні ТБШ рэгіструюцца Канцыляряй згодна пададзеных пратаколаў устаноўчых канферэнцый.

4.7. Назіральная Рада — дарадча-аналітычны орган ТБШ, сябры якой абіраюцца Асамблеяй з ліку вядомых грамадскіх i дзяржаўных дзеячоў, навукоўцаў i педагогаў. Пры неабходнасці Назіральная Рада ўносіць прапановы адпаведнаму органу адносна змен i дапаўненняў у Статут ТБШ, дае парады па важнейшых пытаннях дзейнасці ТБШ. Назіральная Рада склікаецца па меры неабходнасці. Kipye яе дзейнасцю старшыня ТБШ.

4.8. Старшыня ТБШ валодае паўнамоцтвамі кіраўніка юрыдычнай асобы: – прадстаўляе інтарэсы ТБШ у дзяржаўных, грамадскіх i іншых арганізацыях Беларусі i іншых краін; – склікае пасяджэнні Канцылярыі; – вызначае абавязкі сваіх намеснікаў; – вырашае іншыя пытанні ў межах сваёй кампетэнцыі;. Старшыня ТБШ можа перадаць частку сваіх паўнамоцтваў на вядзенне гаспадарча- фінансавай i іншай статутнай дзейнасці аднаму са cвaix намеснікаў.

4.9. Рэвізійная камісія — кантрольны орган ТБШ, якi збіраецца не радзей аднаго разу на год:

  • кантралюе дзейнасць выбарных органаў i арганізацыйных структур ТБШ;
  • правярае вядзенне справаводства i фінансавую дзейнасць, выкананне Статута ТБШ;
  • разглядае звароты i скаргі;
  • робіць справаздачы перад Асамблеяй;

4.10. Тэрмін паўнамоцтва выбарных opraнаў – тры гады.

4.11. Рашэнні калегіяльных органаў афармляюцца пратаколамі.

4.12. Справаводства вядзецца ва ўстаноўленым законам парадку. Дакументацыя, што вызначана законам, здаецца ў адпаведныя дзяржаўныя ўстановы.

5. Матэрыяльна-фінансавая аснова дзейнасці ТБШ

5.1. ТБШ мае свае сродкі, якія фарміруюцца з дабрачынных ахвяраванняў прыватных асоб, устаноў i прадпрыемстваў; з сяброўскіх складак; з паступленняў ад выдавецкай i іншых відаў дзейнасці, не забароненых заканадаўствам.

6. Спыненне дзейнасці ТБШ

6.1. Спыннене дзейнасці ТБШ ажыццяўляецца шляхам рэарганізацыі ці ліквідацыі па рашэнні не менш як 2/3 прысутных дэлегатаў Асамблеі. ТБШ можа быць ліквідавана па рашэнню Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

6.2. Рэарганізацыя ТБШ адбываецца згодна з рашэннем Асамблеі, маёмасць i грашовыя сродкі пры гэтым пераходзяць да правапераемніка.

6.3. Ліквідацыя ТБШ ажыццяўляецца згодна з пастановай Асамблеі або на падставе рашэння судовага органа Рэспублікі Беларусь, якое ўступіла ў законную сілу.

6.4. Ліквідацыя ТБШ праводзіцца ліквідацыйнай камісіяй, створанай па рашэнні Асамблеі або суда. Маёмасць i грашовыя сродкі ТБШ пасля пагашэння абавязковых плацяжоў i крэдытарскай запазычанасці накіроўваюцца на ажыццяўленне мэтаў, прадугледжаных Статутам.