Праграма стыпендый Х'юберта Хамфры – гэта гадавая праграма для маладых і дасведчаных спецыялістаў(-ак)

Праграма стыпендый Х'юберта Хамфры – гэта гадавая праграма для маладых і дасведчаных спецыялістаў(-ак), якія акрамя досведу ў сваёй прафесійнай галіне таксама маюць пацверджаны лідэрскі досвед, прыхільнасць служэнню грамадству і здольнасць у поўнай меры скарыстацца перавагамі самастойна распрацаванай праграмы незалежнага навучання без атрымання ступені ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.
 
Па выніках праграмы выдаецца сертыфікат ад урада ЗША. Праграма не прызначана для атрымання акадэмічнай ступені.
 
Праграма Х’юберта Хамфры дае магчымасць дасведчаным спецыялістам(-кам) у разнастайных прафесійных галінах з Беларусі і іншых краін свету прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША, якая дазваляе навучацца ва ўніверсітэце на ўзроўні магістратуры і адначасова ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства. Праграма была створана ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры. 
 
Праграма стварае падмурак для наладжвання працяглых стасункаў паміж грамадзянамі(-камі) Злучаных Штатаў Амерыкі і іх калегамі з іншых краін, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце.
 
Удзельнікі(-цы) адбіраюцца на конкурснай аснове з улікам іх лідэрскага патэнцыялу і прыхільнасці служэнню грамадству. 
 
 
Кандыдаты(-кі) мусяць працаваць у наступных галінах:
  • Чалавечы і інстытуцыянальны патэнцыял
  • Эканамічнае развіццё
  • Фінансы і банкаўская справа
  • Аналіз дзяржаўнай палітыкі і публічнае адміністраванне
  • Тэхналагічная палітыка і кіраванне
  • Правы і свабоды 
  • Камунікацыі і журналістыка
  • Права і правы чалавека
  • Устойлівае землекарыстанне
  • Сельская гаспадарка і развіццё сельскіх рэгіёнаў
  • Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змена клімата
  • Гарадское і рэгіянальнае планаванне
  • Квітнеючыя супольнасці
  • Палітыка і кіраванне ў галіне аховы грамадскага здароўя
  • Адукацыя, лячэнне і прафілактыка злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі
  • Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі
 
 
Кандыдаты(-кі) на ўдзел у праграме мусяць мець грамадзянства Беларусі, а таксама:
 
мець вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент);
 
мець досвед працы ў адпаведнай галіне не менш за пяць (5) гадоў;
 
дэманстраваць лідэрскія якасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;
 
добра валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);
 
мець абмежаваны досвед папярэдняга наведвання ЗША.
 
Умовы ўдзелу
 
Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародныя пералёты, кошты навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную стыпендыю і аднаразовыя выплаты (сродкі для набыцця падручнікаў, ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах і г.д.). Праграма таксама прапануе візавую падтрымку для суправаджаючых членаў сям’і, але не пакрывае выдаткі на іх знаходжанне ў ЗША.
 
Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.
 
 
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.
 
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.
Больш інфармацыі тут : https://www.belarus.americancouncils.org/fulbright-blr/hhhfp