Грамадзянскія кампетэнцыі

«Самэрхіл – выхаванне свабодай»

Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі

На настаўніwкім блогу працягваецца абмеркаванне тэмы пакаранняў школьнікаў. Разважае Janka_x.
Існуе іншая, неказармавая педагогіка. Неяк прачытаў, з пэўным спазненнем, кнігу, назва якой у загалоўку допіса. Жыццё, філасофія і школа брытанскага педагога Аляксандра Ніла адкрываюць зусім іншае, неэўклідава вымярэнне ў нашых уяўленнях пра выхаванне і адукацыю. На А.Ніла я выйшаў, прачытаўшы артыкул А.Гольдзіна пра канцэпцыю «Адукацыя 2.0».

Яшчэ пра адзін аспект грамадзянскай адукацыі


Тамара Мацкевіч, спецыяльна для Настаўнік.info
Ідэя гэтага артыкула ўзнікла пасля прагляду фільма рэжысёра Дэвіда Фінчэра “Сацыяльная сетка”, намінаванага, дарэчы, на сёлетні Оскар у некальніх намінацыях. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і паказвае шлях 19-гадовага студэнта Марка Цукерберга, які у 2003 годзе стварыў вядомую сацыяльную сетку Facebook і стаў самым маладым міліярдэрам у свеце.

Грамадскія арганізацыі для настаўніка



Артыкул з Бюлетэня «Настаўнік.інфо» №4 за красавік 2008 г.
Настаўнікі – народ вельмі заняты. Але і вельмі арганізаваны. Таму, у адрозненне ад вучняў, ім хапае часу і на самаадукацыю, і на іншыя карысныя справы. Пры жаданні, само-сабой. А гэты артыкул прызначаны для калегаў, ахвотных зрабіць нешта добрае, сацыяльна-значнае.

Што такое дэмакратыя і як ён навучыць на ўроку


Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT «Адукацыя для дэмакратыі". .
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.

Выхаваўчы занятак «Сапраўдная прыгажосць»

Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.

Семінары для развіцця грамадзянскіх навыкаў

Удзельнікі семінараў мелі магчымасць выявіць свае ўяўленні аб крытычным і некрытычным вучню і настуніку, паспрабаваць прымяць і зразумець розныя пункты гледжання і, урэшце рэшт, сканструяваць уласныя сцэнары трэнінгаў з выкарыстаннем набытых навыкаў.
Акрамя фотарэпартажу прапануем вашай увазе шэраг матэрыялаў, распрацаваных падчас правядзення семінараў. Іх можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння лакальных канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, развіцця розных аспектаў крытычнага мыслення.

Семінары-трэнінгі для падлеткаў

А. Кулаева, Т. Мацкевіч
Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі.

Сцэнарый трэнінгу «Як стаць прадпрымальным»

Сцэнарый трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты).
Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.

Ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу ўсяго жыцця

Фрагмент рэкамендацый Парламента і Савета Еўропы, датычны асноўных кампетэнцый для навучання на працягу ўсяго жыцця, па-беларуску і па-англійску.

Старонкі