Блог Тамара Мацкевіч

"Факусуйся на тым, што ты можаш змяніць!"

Тамара Мацкевіч
19.11.2023
"Факусуйся на тым, што ты можаш змяніць!"
Гэта цытата Каталін Карыко - сёлетняй нобелеўскай лаўрэаткі ў галіне фізіялогіі і медыцыны.
Згодна з ёй на 100%, бо жыццё кароткае і трэба паспець заглыбіцца хоць у адну справу, каб быў вынік.

Кампетэнтнасная мадэль вучня ці функцыянальная граматнасць?

Тамара Мацкевіч
28.08.2023

У Кодэксе аб адукацыі прапісаны кампетэнтасны падыход да навучання і выкладання. Але ў апошні час чамусьці зноў пачалі яго замяняць "функцыянальнай граматнасцю". Давайце разбяромся, каб не блытацца, у чым розніца паміж функцыянальнай граматнасцю і ключавымі кампетэнцыямі.

Белыя і чорныя анёлы беларускай мовы

Тамара Мацкевіч
20.02.2023

Ірына Дубянецкая - філосаф і адзіная жанчына ў Беларусі, якая мае ступень доктара сакральнай тэалогіі - умоўна дзеліць знакавых людзей на "белых" і "чорных" анёлаў. Белыя - стваральнікі, чорныя - разбуральнікі. Для справы добра, калі ёсць і тыя, і іншыя. Часам жа трэба нешта разбурыць, расчысціць месца для новага, карыснага. Бо карыснае - гэта ж не пустазелле, абы-дзе не расце.

Адукацыя на пальцах або шпаргалка для экспертаў

Тамара Мацкевіч
05.01.2023

У адукацыі, як і ў футболе, разбіраюцца ўсе. І гэта небяспечна, бо ў адукацыйныя эксперты апошнім часам трапляюць выпадковыя людзі. Хто больш раскручаны – той і эксперт! Вядзеш інстаграм з кветачкамі і пейзажамі – эксперт у мастацтве! Маеш фэйсбук – ужо аналітык! З’явіўся на YouTube – кіраўнік think tank.

Адраджэнне ці пахаванне: Што медыя пішуць пра адукацыю?

Тамара Мацкевіч
30.10.2022

Праглядаю крытычным вокам медыяпедагога адукацыйныя навіны ўсіх беларускіх СМІ, асабліва люблю рэгіянальную прэсу і сайты. Дык маю крыху пазітыву (хаця, як для каго).

Пра плюсы ваеннага часу

Тамара Мацкевіч
23.04.2022

Падчас крызісных сітуацый, калі свет робіцца чорна-белым, шмат што становіцца на свае месцы. Цяпер лягчэй адрозніць фальшывых экспертаў ад сапраўдных, заўважыць маніпулятараў, хейтараў, хайпераў і іхныя матывы і правільна на іх рэагаваць (г.зн.— ніяк). Але не трэба нерэагаванне блытаць з бяздзеяннем. Сварак, укідаў, пагоні за колькасцю падпісчыкаў  і т.п. сапраўды цяпер не трэба, хоць не ўсе гэта разумеюць і працягваюць вучыць і гуртаваць “гарадскіх самашэччых”. Патрэбныя дзеянні. І тут важна найперш разабрацца не памыліцца.

Тролінг, адукацыя і 1 красавіка

Тамара Мацкевіч
01.04.2021

У дарэвалюцыйным жыцці, калі настаўнікі штогод ездзілі падчас веснавых канікул у Швецыю на міжнародную школу медыяадукатараў, нам распавялі, што 1 красавіка медыя ў Швецыі больш не жартуюць. Троляў развялося так шмат, што тэма 1 красавіка стала неактуальнай.

Ці заменяць астраномію праваслаўнай этыкай?

Тамара Мацкевіч
08.03.2021

Міністэрства адукацыі вырашыла згуляць у дэмакратыю і запытацца ў людзей пра тое, ці прыбіраць з школьных праграмаў астраномію і чарчэнне, і ці не дадаць замест іх "Асновы праваслаўнай культуры".

Старонкі