Педагагічная майстэрня

МРБ, 4 клас. 22 Ад батлейкі – да паланэза (Відэа)

Nastaunik.info працягвае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". Прапануем дапаможныя матэрыялы да §22. "Ад батлейкі да паланэза"  падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет.

Майстар-клас "Крытычнае мысленне і... сланы"

Алена Радзевіч (АПА) і Міхась Кудзейка (БДПУ ім. М. Танка) паказваюць на простых прыкладах, як можна фармаваць крытычнае мысленне ў вучняў пры працы з тэкстам. 
Майстар-клас, запісаны падчас ЕdCamp Belarus - 2018 у кастрычніку 2018 г.

Формы праўлення ці што такое дэмакратыя?

Да ўвагі настаўнікаў грамадазнаўства і класных кіраўнікоў прапануем план трэнінгавага занятку "Формы праўлення ці што такое дэмакратыя?". Занятак накіраваны на стварэнне ўмоў для фармавання наступных кампетэнцый: умець дамаўляцца, працаваць у камандзе, улічваць меркаванне іншых, вырашаць канфлікты, адстойваць сваю пазіцыю.

Творчае дамашняе заданне на ўроках беларускай мовы.

Усе мы шукаем, як матываваць дзяцей да вучобы. Як зрабіць, каб вучні спяшаліся да дому з маэтай хутчэй узяцца за выкананне ўрокаў. Думаеце, фантастыка? І такога не бывае? Тады пазнаёмцеся з досведам Алены Панкратавай, настаўніцы роднай мовы і літаратуры СШ №20 г. Оршы.

Выйшла кніжка вершаў Уладзіміра Сіўчыкава для маленькіх

У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніжка вершаў для маленькіх "Багоўка". Аўтар - дзіцячы пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў з задавальненнем адгукнецца на запрашэнне ў школу і правядзе прэзентацыю для дзетак. Звяртайцеся: siuchykau@gmail.com .

4 клас, МРБ. У краіне майстроў і творцаў

Nastaunik.info працягвае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". Прапануем дапаможныя матэрыялы да §21. "У краіне майстроў і творцаў" падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.

10 спосабаў утрымаць увагу ў класе і правесці добры ўрок

Канец навучальнага тыдня - самы няпросты час у школе. Вучням хочацца, каб хутчэй пачаліся выхадныя, і настаўнікам даводзіцца прыкладаць максімум намаганняў, каб апошнія ўрокі ў пятніцу не прайшлі дарма. Настаўнік геаграфіі з Амерыкі Том Дэвідсан прапанаваў дзесяць ідэй, як разнастаіць ўрок, калі вучні вось-вось заснуць прама за партай (або збягуць з апошніх урокаў).

Старонкі