Педагагічная майстэрня

Пётра Садоўскі: Простымі словамі пра складанае. Пытанні ідэнтычнасці

Пётра Садоўскі - мовазнаўца, педагог, інтэлектуал, першы амбасадар Беларусі ў ФРГ, сябра назіральнай рады Таварыства беларускай школы, дэпутат незалежнасці.

Дыстанцыйнае навучане: першы досвед працы настаўніка і мамы дзевяцікласніка

Гэты ліст - першы водгук, які прыйшоў з Украіны як рэакцыя на створаную беларускімі настаўнікамі суполку "Перакулены клас. Матэрыялы для ўрокаў", дзе нашы педагогі збіраюць напрацоўкі для дыстанцыйнага навучання школьнікаў. Ліст даслала Ганна Коршунава з г. Сумаў, - настаўніца геаграфіі і мама дзевяцікласніка, дзе апісала першыя крокі і першыя праблемы, з якімі сутыкнуліся украінцы пры арганізацыі дыстанцыйнага навучання школьнікаў.

Пётра Садоўскі: Маркеры нацыянальнай ідэнтыфікацыі ў друкаваных СМІ

Надзвычай прыкра было назіраць расійска-савецкія шлягерныя асацыяцыі: Шырокая краіна мая родная, З далёкіх вандровак вярнуўшыся, Аб подзвігах, аб доблесці, аб славе, Спыніся імгненне ты прыгожае…Мала таго, што тут згублены такі элемент прыгажосці як рытм, тут яшчэ паўтараюцца памылкі расійскіх журналістаў ды эсэістаў, што абсалютна забыліся на сэнс першакрыніцаў.

Антон Гін: Мне пашанцавала, у мяне бацькі - першакласныя настаўнікі, якія мяне вучаць.

Святлана Гін, Анатоль Гін - гэтыя імёны знаёмыя ўсім настаўнікам Беларусі. Але мала хто ведае, што новая зорка - іх сын Антон - ужо заявіў пра свае педагагіічныя амбіцыі. Дынастыя - вялікая справа!

Інфармацыйная гадзіна: Інфармацыя і прапаганда ў сацыяльнай рэкламе пра каранавірус

Вучні праглядаюць два ролікі сацыяльнай рэкламы на тэму абароны ад каранавірусу. Аналізуюць, якія пасылы, якімі сродкамі даносяцца да гледачоў. У групах спрабуюць адрозніць інфармацыйны рэкламны ролік ад прапагандысцкага і стварыць сцэнар уласнай сацыяльнай рэкламы.

Пётра Садоўскі: З дзеткамі па-беларуску

"Гэтыя нататкі я напісаў перш за ўсё для тых бацькоў, хто, нават вырасшы ў рускамоўнай беларускай сям’і, з пэўнага імпульсу адчуў этычную і эстэтычную патрэбу ў штодзённым побыце карыстацца нашай роднай мовай не толькі публічна, але і ў сям’і, з сваімі блізкімі і роднымі"

Дапаможныя матэрыялы на ўрок "Правы і адказнасць непаўналетніх"

Калегі! Не забываемся, што грамадазнаўства - гэта практычны прадмет, а не тэарэтычны.
Менавіта ён павіен дапамагчы нашым вучням сацыялізавацца і стаць грамадзянамі Беларусі.

Старонкі