Педагагічная майстэрня

Парады тым, хто працягне справу дыстанцыйнага навучання літаратуры

Галіна Сухава: Каб чытач-школьнік ператварыўся з выпадковага спажыўца «мазаічнай» культуры ў адказнага суразмоўцу, ён зусім не павінен механічна запамінаць набор гісторыка-літаратурных фактаў і бяздумна пераказваць сюжэт.

Пётра Садоўскі: З чаго пачынаецца беларускасць ў нашай школе?

Тое, што вы прачытаеце ў маім тэксце – вельмі сур’ёзная праблема, якая сягае далёка за межы методыкі ды педагогікі. Не толькі падручнікі гісторыі ды грамадазнаўства ствараюць нацыянальную дзяржаву. Падручнікі пачатковых класаў, зробленыя без любові да дзяцей і краю, у якім гэтыя дзеткі жывуць, могуць так і не адкрыць уваход у нацыянальную людскасць і гармонію.

Дзе знайсці матэрыялы для дыстанцыйнанага навучання па сваім прадмеце?

Для збору і абмену матэрыяламі, відэаўрокамі і іншымі напрацоўкамі для дыстанцыйнага навучання створана суполка, якая працуе як агрэгатар матэрыялаў. Матэрыялы можна адсартаваць па прадметах і класах.

5 кл. Беларуская мова. “Прамое і пераноснае значэнне слоў”.Відэаўрок+

5 кл. Беларуская мова. “Прамое і пераноснае значэнне слоў”
Даслала Таццяна Лісава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай категорыі гімназіі №3 г Бабруйска
Тэст і заданні да ўрока тут.

Беларуская літаратура, 9 клас. Аповесць І. Шамякіна “Непаўторная вясна” Відэаўрокі Галіны Сухавай

І.П.Шамякін. Аповесць “Непаўторная вясна”
Першы ўрок па твору.
Беларуская літаратура, 9 клас.
Аўтар Галіна Сухава, настаўнік-метадыст ДУА “Гімназія №5 г.Віцебска”

Старонкі